Каромыслы (Aeshnidae) — сямейства стракоз падатрада разнакрылых.
Буйныя стракатыя насякомыя, даўжыня брушка 38-61 мм, крылаў 34-100 мм. У спакоі крылы расстаўлены ў розныя бакі. Пярэднія і заднія крылы рознай формы, жылкі на іх у выглядзе падоўжаных трохвугольнікаў. Малюнак брушка складаецца з шэрагу плямак. Вочы сутыкаюцца на патыліцы.
Маюць яйцаклад.
Даўжыня лічынак да 45-60 мм.
Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Каўказе і інш. Лічынкі жывуць у стаячых неглыбокіх прэсных вадаёмах.
На Беларусі лёт у чэрвені-жніўні. Драпежнікі, здабычу (камароў, мошак) ловяць у час лёту, лічынкі кормяцца воднымі беспазваночнымі, апалонікамі, маляўкамі рыб.
Яйцы адкладваюць на водныя расліны, зрэдку на вільготную глебу каля вады. Лічынкі жывуць у вадзе, поўзаюць у зарасніку ракі або падпільноўваюць здабычу.
Дарослыя жывуць каля 4 месяцаў, лічынкі 1-4 гады.