Agrotis exclamationis  — начны матылёк сямейства совак.

Agrotis exclamationis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrotis exclamationis Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Euxoa exclaimationis
  • Euxoa serena

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  215162
EOL  450981

Апісанне правіць

Матылёк вельмі падобная на азімую соўку, адрозніваючыся ад яе тым, што яе пярэднія крылы пафарбаваны ў жоўта-шэры або бура-шэры колер, з клінападобнай, падоўжнай рысай чорнага колеру блізу аснавання кожнага крыла, якая нагадвае фігуру клічніка (адсюль і лацінская назва) і з пупышкападобнай цёмнай плямай ля вяршыннай паловы крыла, каля пярэдняга яго краю. Размах крылаў 35-46 мм[1]. Вусень жоўта-буры, з бледнай лініяй уздоўж спіны і з чорным ценем на баках. Дыхальцы чорныя.

Арэал правіць

Арэал віду ахоплівае ўсе краіны Еўропы да Палярнага круга і ўмераны кліматычны пояс Азіі да Ціхага акіяна, таксама сустракаецца на поўначы і паўднёвым усходзе Афрыкі. Адсутнічае на шэрагу міжземнаморскіх астравоў. У гарах сустракаецца да вышыні 2000 метраў над узроўнем мора. Засяляе адкрытыя месцапражыванні.

Значэнне правіць

Пашкоджвае больш за 80 відаў сельскагаспадарчых раслін, але часцей за ўсё азімае збожжа, кукурузу, цукровыя буракі, бавоўнік, бахчавыя культуры.

Зноскі

  1. Michael Fibiger: Noctuidae Europaeae. Volume 1, Noctuinae I. Entomological Press, Søro 1990, ISBN 87-89430-01-8 pp. 87—88