Амфіумы

(Пасля перасылкі з Amphiumidae)

Амфіумы (Amphiumidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Амфіумы

Амфіума меанс (Amphiuma means)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amphiumidae

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173607
NCBI  8310
EOL  7520
FW  37366

Сямейства ўключае 1 сучасны род, 3 віды. Найбольш вядомая амфіума меанс.

Пашыраны на паўднёвым усходзе ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).

Даўжыня 0,8 — 1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць дзве пары малых рудыментарных канечнасцяў з двума-тыма недаразвітымі пальцамі, унутраныя шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя лёгкімі.

Кормяцца беспазваночнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Зімуюць у глеі.

Адкладваюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яец. Палавая спеласць на 4-м годзе.

Чалавекам выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.

Літаратура

правіць