Anas formosa — птушка сямейства качыных.
Качар гэтага віду мае цёмную галаву з малюнкам з камбінацыяй чорнага, жоўтага і зялёнага колераў. Чорна-белыя пёры на лапатках серпападобна загнутыя. У вадзе сядзіць глыбока, лётае высока, але вельмі хутка. Маса дарослай птушкі 500—600 г
Гняздуецца ў Паўночнай Азіі ад Таймыра да Ахоцкага мора. Як мяркуецца, існуе гняздоўе птушак і на Сахаліне. З-за рэзкага скарачэння колькасці віду ў цяперашні час гнездаванне гэтай качкі ў межах арэала стала разарваным і нерэгулярным. Зімаваў раней у Японіі, аднак цяпер асноўная частка птушак ляціць у Паўднёвую Карэю.
Від аддае перавагу дробным азёрам і густа зарослым вадаёмам.
Гнёзды будуе каля кустоў і дрэў. У кладцы да 10 яек.
Зноскі
- Красная книга РФ М.: АСТ 2001
- Жизнь животных т.6 Птицы М.: Просвещение 1986