Argyresthia pruniella — рудавата-карычневы матылёк даўжынёй да 5 мм[2] з размахам крылаў 12 мм[3]. Пярэднія крылы іржава-карычневыя з белымі перламутравай бліскучымі палоскамі, перарывістымі на сярэдзіне крыла. Палоскі часта ахопліваюць асноўную паверхню крыла, і ў спакойным стане матылёк мае бліскучую перламутравую афарбоўку. Заднія крылы вузкія, шэрыя, з махрамі з доўгіх валасінак. Яйкі авальныя, зялёныя, з чорнымі кропкамі, даўжынёй 0,5, шырынёй 0,3 мм[2]. Гусеніцы старэйшага ўзросту зелянява-жоўтыя, з карычневай галавой. Даўжыня дарослых гусеніц да 0,6 см[4].
Жыве ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў еўрапейскай часткі ад Карэліі да Крыму[1].
Яйкі зімуюць каля пладовых пупышак на тонкіх разгалінаваннях і ў расколінах кары. Калі пупышкі брыняюць, з яек выходзяць гусеніцы зелянява-жоўтага колеру, даўжынёй 0,6 см, і пашкоджваюць іх[3]. Пашкоджаныя пупышкі неўзабаве засыхаюць, і вусені пранікаюць унутр разетак лісця, якое распускаецца, або ў бутоны і абгрызаюць іх, пакідаючы ў месцах пашкоджанняў тонкую павуцінку з дробнымі экскрыментамі[4]. Часам вусені ўкручваюцца ўнутр маладых парасткаў, выклікаючы іх высыханне і абламванне. Калі вішня адцвітае, гусеніцы перапаўзаюць ў глебу, у каляствольным крузе адбываецца акукленне, а праз месяц з’яўляюцца матылі, якія адкладаюць яйкі[3]. Лёт працягваецца ад пачатку ліпеня да канца жніўня.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 AgroAtlas — Вредители сельскохозяйственных культур — Argyresthia pruniella (Clerck) — Вишневая почковая, или побеговая, моль
- ↑ 2,0 2,1 Моль вишневая побеговая
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. —М.: Россельхозиздат, 1981. 54 с.
- ↑ 4,0 4,1 Вишнёвая побеговая моль(недаступная спасылка)
- Белосельская З. Г. Вишневая побеговая моль (Argyresthia ephippella F.) как вредитель вишни и сливы. / Энтомологическое обозрение (ред Павловский Е.Н). Т. 32, 1952. С. 86-92.
- Васильев В. П., Лившиц И. З. Вредители плодовых культур. М.: Колос, 1984. 399 с.
- Гершензон З. С. Семейство узкокрылые горностаевые моли — Argyresthiidae. / Вредители сельскохозяйственных культур и лесных насаждений членистоногие (ред. Васильев В. П.). Т.2. Киев: Урожай, 1974. С. 234—235.
- Гершензон З. С. Ипономеутиды, аргирестииды (Yponomeutidae, Argyresthiidae). Фауна Украины. Т. 15. Моли горностаевые. Вып. 6. (ред. Пучков В. Г.). Киев: Наукова Думка, 1974. 132 с.
- Савковский П. П. Атлас вредителей плодовых и ягодных культур. Киев: Урожай, 1976. 207 с.
- Синев С. Ю. Семейство Argyresthiidae. / Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур. Т. 3, ч. 1. Чешуекрылые. СПб.: Наука, 1994. С.254-259.