Палёўкі

(Пасля перасылкі з Arvicolinae)

Палёўкі (Arvicolinae, Microtinae) — падсямейства млекакормячых жывёл з сямейства хамяковых.

Палёўкі
Feldmaus Microtus arvalis.jpg
Палёўка звычайная (Microtus arvalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arvicolinae Gray, 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552325
NCBI  39087
EOL  2847171
FW  67892

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела (акрамя андатры (Ondatra zibethicus)) да 23 см, хваста — да паловы даўжыні цела. Морда круглявая, вушы кароткія.

АрэалПравіць

Налічваецца больш за 40 родаў (каля 20 сучасных), каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем'ямі або калоніямі. На Беларусі сустракаюцца андатра (Ondatra zibethicus), палёўка вадзяная (Arvicola amphibius), палёўка рыжая (Myodes glareolus), палёўка-эканомка (Microtus oeconomus), палёўка звычайная, або шэрая (Microtus arvalis), палёўка земляная, або падземная (Microtus subterraneus), палёўка цёмная, або пашавая (Microtus agrestis).

ЭкалогіяПравіць

Расліннаедныя. Нараджаюць да 12 і больш дзіцянят, да 5 разоў за год.

ЗначэннеПравіць

Многія палёўкі — шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некаторыя — аб'екты промыслу.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Самусенка Э. Палёўкі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.