Палёўка звычайная

Палёўка звычайная (Microtus arvalis) — млекакормячая жывёла сямейства хамяковых.

Палёўка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Microtus arvalis Pallas, 1778

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632856
NCBI  47230
EOL  1179634
FW  104950

Апісанне

правіць

Даўжыня цела да 13 см, хваста да 4,5 см. Вонкава падобная да мышэй, але з кароткімі вушамі і хвастом. Поўсць на спіне бураватая або карычнявата-вохрыстая, брушка брудна-белае, зрэдку трапляюцца асобіны з буравата-шэрай спіной, белаватым і жаўтаватым адценнем брушка.

Пашырэнне

правіць

Пашырана ў Еўразіі. Арэал уключае Еўропу, Каўказ, Казахстан, поўдзень Сібіры. На Беларусі гэта найбольш шматлікая і пашыраная з палёвак.

Насяляе пасевы сельскагаспадарчых культур, сухадольныя лугі, высечкі, лясныя паляны, збіраецца пад сціртамі саломы, збажыны, зімой трапляецца ў садах, гумнах, жылых памяшканнях.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца пераважна зялёнымі часткамі раслін, іх насеннем, каранямі, зімой абгрызае кару дрэў і кустоў. Зрэдку робіць кармавыя запасы на зіму.

Жыве ў норах. Гнездавыя камеры на глыбіні 20-30 см. Часта селіцца калоніямі. Актыўная пераважна на змярканні і ноччу.

Полавая спеласць на 2-м месяцы жыцця. Цяжарнасць каля 3 тыдняў. Дае да 5 прыплодаў за год па 4-6 дзіцянят у кожным. Працягласць жыцця 8-9 месяцаў.

Гаспадарчае значэнне

правіць

Шкодзіць сельскагаспадарчым раслінам. Палёўкі — корм для шэрагу наземных і птушыных драпежнікаў.

Літаратура

правіць