BMW E90
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2005—2013 |
Зборка: | ФРГ Мексіка Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Егіпет Кітай Расія Інданезія Індыя |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) (Е90) 5‑дзв. універсал (5‑месн.) (Е91) 2‑дзв. купэ (4‑месн.) (Е92) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) (Е93) |
Даўжыня: | седан: 4520 мм універсал: 4520 мм купэ/кабрыялет/M3: 4580 мм |
Шырыня: | седан/універсал: 1817 мм/1817 мм купэ/кабрыялет: 1785/1785 мм M3: 1780 мм |
Вышыня: | седан: 1420 мм універсал: 1410 мм купэ/кабрыялет: 1370 мм M3: 1360 мм |
Колавая база: | 2760 мм |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW M3, BMW X3 |
Падобныя мадэлі: | Audi A4, Mercedes-Benz C-клас, Lexus IS |
Сегмент: | D-сегмент |
Аб'ём бака: | 63 л |
Дызайнер: | Ёджы Нагашыма (седан)[1] Марк Мішэль Маркефка (Coupé, кабрыялет)[2] Крыстафер Нордман (універсал) |
BMW E90 — аўтамабільная платформа, на якой пабудавана пятае пакаленне 3-й серыі BMW.
Гісторыя
правіцьАфіцыйна, серыйная вытворчасць Е90 пачалася ў 2005 годзе, змяніўшы папярэднюю мадэль E46. Універсал (E91), купэ (E92) і кабрыялет (E93) былі прадстаўлены ў канцы 2006 года. У 2007 стартавалі продажы BMW M3 з кузавамі седан і купэ, а ў студзені 2008 з’явіўся M3 кабрыялет.
-
Седан BMW 3 (2005–2008), выгляд ззаду
-
Універсал BMW 3er Touring (2005–2008)
Па параўнанні з папярэднікам (E46), E90 павялічыўся ў памерах — вырас у даўжыню на 8 см да 4,55 метра і ў шырыню на 3 см. Колавая база павялічылася на 3,5 см. Прыкметна змяніўся і дызайн BMW 3 серыі.
Рухавікі:
- бензінавыя: чатырохцыліндравыя аб'ёмам 2,0 л (115, 129 і 150 к.с.) і радныя шасціцыліндравыя аб'ёмам 2,5 л (218 к.с.) і 3,0 л (258 к.с.);
- турбадызелі: 2,0 л (163 к.с.) і 3,0 л (231 к.с.).
З усімі рухавікамі абсталёўваліся 6-ступеньчатыя механічная або аўтаматычная каробкі перадач. Меў прывад як на заднія колы так і поўны прывад xDrive.
Для седана BMW E90 былі даступныя эксклюзіўныя пакеты Lifestyle, Sport, Exclusive Edition і M Sport Package.
Пасля мадэрнізацыі ў канцы 2008 года змяніліся люстэркі, бамперы, крышка багажніка, заднія ліхтары сталі L-падобнай формы. Усе рухавікі былі абсталяваныя непасрэдным упырскам паліва, а іх магутнасць была павялічана.
-
Седан BMW 3 (2008–2011)
-
BMW 3 (2008–2011), выгляд ззаду
-
Універсал BMW 3 Touring (2008–2012)
Мадэльны шэраг
правіцьСедан (Sedan)
правіць- Е90 (2005 — 2009)
- Е90LCI (2009 — 2011)
Універсал (Touring)
правіць- Е91 (2005 — 2009)
- Е91LCI (2009 — 2012)
Універсал мае ўзмоцненую ў параўнанні з седанам заднюю падвеску. Аб'ём багажніка пры складзеных задніх сядзеннях складае 1385 л.
Купэ (Coupe)
правіць- Е92 (2006 — 2010)
- Е92LCI (2010 — 2013)
Кабрыялет (Cabrio)
правіць- Е93 (2007 — 2010)
- Е93LCI (2010 — 2013)
Бяспека
правіцьАўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2005 годзе:
Вытворчасць
правіцьУсяго за перыяд з сакавіка 2005 па снежань 2009 года было выраблена 2 147 247 аўтамабіляў. У тым ліку 1 341 739 седанаў, 412 723 універсалы, 245 777 купэ і 146 308 кабрыялетаў.
У спорце
правіцьM3 GT2
правіцьM3 GT2 — мадыфікацыя гоначнага аўтамабіля для ўдзелу ў гонках серыі Ле-Ман.
M3 DTM
правіцьУ 2012 годзе BMW вярнулася ў чэмпіянат DTM[4]. Машыны гэтай гоначнай серыі не маюць агульнага з серыйнымі мадэлямі, а будуюцца на аснове прасторавага каркаса і толькі сілуэтам нагадваюць дарожныя аўтамабілі. Знешні выгляд прататыпаў 2012—2013 гадоў быў прыведзены да падабенства з купэ M3 (E92).
У 2012 годзе Бруна Спэнглер выйграў чэмпіёнскі тытул, а BMW атрымала перамогу ў заліку вытворцаў. У гонар перамогі выпусцілі спецыяльную абмежаваную серыю дарожных купэ M3 — BMW M3 DTM Champion Edition. Зроблена 54 адзінкі[5][6].
Зноскі
- ↑ From the drawing board to the road . BMW Group. Праверана 8 кастрычніка 2012.
- ↑ The new BMW 3 Series Coupé: design sketch (06/2006) . Праверана 11 March 2013.
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/3-series/15658
- ↑ BMW представила машину для серии DTM (руск.). motor.ru (16 ліпеня 2011). Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ BMW M celebrates DTM triumph with BMW M3 DTM Champion Edition model // press.bmwgroup.com (англ.)
- ↑ Das Sondermodell zum DTM-Sieg // AutoBild (ням.)
Літаратура
правіць- Разрушитель стереотипов // За рулём - Регион : газета. — 2013. — № 16 (287). — С. 28–31. (руск.)