Belqi

беларускія электронныя грошы

«belqi» (стылізацыя пад руск.: белки — вавёркі) — беларуская сістэма электронных грошаў[be-tarask], якая з’явілася ў 2013 годзе і была прызначаная для ажыццяўлення плацяжоў у Інтэрнэце[1]. Мела магчымасць аплаты больш як 50 тысяч паслуг. Запушчана «Пріорбанк» ААТ у супрацоўніцтве з расійскай сістэмай «QIWI[ru]»[2]. У спіс паслуг уваходзілі камунальныя плацяжы, папаўненне тэлефоннага рахунку, аплата анлайн-гульняў[3] і функцый у сацыяльных сетках. Існавалі прыкладанні для асноўных мабільных платформаў. Валюта электроннага кашалька — эквівалент беларускага рубля. Эмісія электронных грошаў была спыненая з 1 кастрычніка 2018 года[4][5].

Лагатып электронных грошаў «belqi».

Крыніцы

правіць
  1. "Новые электронные деньги belqi появились в Беларуси"(руск.). TUT.BY. 11 ліпеня 2013. Архівавана з арыгінала 16 кастрычніка 2019. Праверана 16 кастрычніка 2019.
  2. "В декабре белорусы смогут воспользоваться новым электронным кошельком — Belqi"(руск.). onliner.by. Праверана 2019-10-16.
  3. Belqi (Беларусь) (руск.)(недаступная спасылка). Wargaming.net. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 17 кастрычніка 2019.
  4. "«Приорбанк» отказывается от электронных денег belqi"(руск.). #RFRM. 28 жніўня 2018. Праверана 2019-10-16.
  5. "Приорбанк прекращает выпуск электронных денег belqi"(руск.). dev.by. 2 верасня 2018. Праверана 2019-10-16.

Спасылкі

правіць