Перламутраўка балотная

(Пасля перасылкі з Boloria aquilonaris)

Перламутраўка балотная (Boloria aquilonaris) — матыль сямейства німфалід. Прадстаўнік барэамантаннага роду, пашыранага пераважна ў таежнай зоне.

Перламутраўка балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boloria aquilonaris Stichel, 1908


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  405021
EOL  156672

Апісанне правіць

Размах крылаў 32-36 мм. Крылы вохрыста-чырвоныя, зверху з малюнкам з круглых чорных плям і палосак, у прыкаранёвай частцы цёмныя. Спод задніх крылаў вохрысты, пакрыты перавязямі з асобных белых або жоўтых плям. Па краі крыла светлыя жаўтаватыя або белыя лункі.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: лясная зона (паўночная частка) ад Цэнтральнай Еўропы да Прыамур’я і Прымор’я. На тэрыторыі Беларусі лакальна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.

Месцы пражывання: вярховыя і зрэдку пераходныя балоты, забалочаныя сасновыя лясы.

Асаблівасці біялогіі правіць

За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Кармавыя расліны вусеняў — журавіны і некаторыя фіялкі

Гады з высокай колькасцю чаргуюцца з перыядамі, калі від рэдкі і больш лакальны ў месцах пражывання.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5