Brachypelma smithi — від павукоў-птушкаедаў з роду Brachypelma.
Жыве ў раёнах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Мексікі і на поўдні ЗША. Аддае перавагу вільготным месцам пражывання, хаваецца ў хмызняках.
Чырвонакаленныя павукі-птушкаеды — адны з самых папулярных відаў павукоў, якіх разводзяць ў няволі, з прычыны іх вялікага памеру і яркай афарбоўкі. З-за рэзкага зніжэння колькасці чырвонакаленных павукоў-птушкаедаў паводле пагаднення CITES гэты від быў аднесены да спісу забароненых да адлову ў мэтах продажу жывёл, а таксама быў ўведзена забарона на ўвоз або вываз любых павукоў роду Brachypelma.