Казарка белашчокая

від вадаплаўных птушак
(Пасля перасылкі з Branta leucopsis)

Казарка белашчокая (Branta leucopsis) — невялікая вадаплаўная птушка з сямейства качыных.

Казарка белашчокая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branta leucopsis (Bechstein, 1803)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175014
NCBI  184711
EOL  1048436
FW  368611
Branta leucopsis

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 60-70 см, даўжыня крыла 38,5-43 см, вага 1-2,5 кг. Самка крыху меншая за самца. Палавы дымарфізм адсутнічае.

Мае двухколерную афарбоўку апярэння: чорную зверху, белую знізу. На баках цела шэрыя палосы (яны мацней развіты ў самцоў). У маладых птушак замест чорнага колеру ў апярэнні пераважае цёмна-буры. Пуховая птушаня зверху цёмна-шэры, знізу бялёсы. У белашчокай казаркі рэзка выдзяляюцца белыя бакі галавы, лоб і горла.

Бегае хутка і нярэдка такім спосабам ратуецца ад небяспекі падчас лінькі. Выдатна плавае і лёгка лётае.

Пашырэнне

правіць

Гняздуецца белашчокая казарка на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Грэнландыі, астравах Шпіцберген, Вайгач і Новая Зямля, насяляе ўзбярэжжы Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Ісландыі. Белашчокія казаркі, якія гняздуюць у Расіі, утвараюць адасобленую ўсходнееўрапейскую папуляцыю.

Гнездавыя калоніі сустракаюцца ў арктычнай тундры. На гняздоўі прытрымліваецца горнага ландшафту поўначы — скалістых абрываў і ўзбярэжжаў, стромкіх схілаў, якія чаргуюцца з паніжэннямі, пакрытымі сакавітай травой, берагоў скалістых ручаёў і азёр.

Пералётны від. Месцы зімовак: узбярэжжы Паўночнага мора, Брытанскіх астравоў, Галандыя, еўрапейскія і амерыканскія ўзбярэжжы Атлантыкі. На Беларусі вельмі рэдкі ў час транзітных міграцый від.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца раслінамі.

Гняздуецца асобнымі калоніямі да 75 пар, адлегласць паміж асобнымі гнёздамі — некалькі дзесяткаў метраў. Гняздо чашападобнае, у паглыбленні, выслана мохам, лішайнікамі, сцёбламі травяністых раслін і пухам; без прыкрыцця.

Поўная кладка складаецца з 3-5 яек. Свежыя яйкі белыя, пад час наседжвання з’яўляецца жаўтаваты налёт.

Літаратура

правіць
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.