Сіфонавыя водарасці

(Пасля перасылкі з Bryopsidales)

Сіфо́навыя водарасці[1] (Bryopsidales) — парадак зялёных водарасцей класа Ulvophyceae[2]. Агульная колькасць сучасных відаў — 564[2]. Некаторыя сістэматыкі надаюць гэтаму таксону ранг класа — Bryopsidophyceae[3].

Сіфонавыя водарасці

Bryopsis plumosa, каля Вільфранш-сюр-Мер
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryopsidales J.H.Schaffn. (1922)

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  9309
NCBI  33104
EOL  3895
FW  56968

Апісанне

правіць

Слаявіны буйныя (вышыня да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое.

Пашырэнне

правіць

Адрозніваюць каля 30 родаў, 300 відаў[1]. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыбині 70 м, некаторыя трапляюцца ў морах умераных паясоў, напрыклад, каўлерпа (Caulerpa). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Ужываюцца ў ежу.

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б Порядок Bryopsidales на сайте AlgaeBase (англ.) (Праверана 4 студзеня 2016)
  3. Сіфонавыя водарасці: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 3 студзеня 2016)

Літаратура

правіць