Какаду філіпінскі

(Пасля перасылкі з Cacatua haematuropygia)

Філіпінскі какаду (Cacatua haematuropygia, сін. Kakatoe haematuropygia) — птушка сямейства какаду. Жыве на Філіпінскіх астравах і востраве Палаван.

Какаду філіпінскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatua haematuropygia Statius Müller, 1776

Сінонімы
Kakatoe haematuropygia
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554843
NCBI  141837
EOL  45516622

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 32 см, хваста 11,5 см, крыла 33 см, дзюбы 3,2 см; маса 280—300 г. Афарбоўка апярэння белая. Шчокі бледна-ружовыя. Чубок кароткі, усярэдзіне чырванавата-жоўтага колеру, зверху белы. Ніжні бок крылаў і рулявыя пёры маюць жаўтлявае адценне. Ніжнія покрыўныя пёры хваста светла-чырвоныя. Дзюба высокая, каля асновы цёмная, на канцы белая. Кольцы вакол вачэй без пёраў, белага колеру. Лапы і кіпцюры цёмна-шэрыя. Радужка ў самца ад цёмна-карычневага да чорнага, у самкі ад крывава-чырвонага да карычневага. Здзяйсняюць спусташальныя набегі на пасевы кукурузы і рысу.

Спосаб жыцця

правіць

Жывуць у лясах, на ўскраіах лесу, узлесках, у гарах, акультураных ландшафтах, нізінах, прыбярэжных мангравых зарасніках, да вышыні 1100 м над узроўнем мора. Трымаюцца дробнымі зграямі (4-12 асобін). Начуюць у мангравых зарасніках або на какосавых пальмах. Перыядычна вандруюць. Сілкуюцца кветкамі, пладамі (мангравае дрэва, гуава, дзікія бананы), збожжам (маладая кукуруза, рыс), насеннем.