Пясочнік ісландскі

(Пасля перасылкі з Calidris canutus)

Пясочнік ісландскі (Calidris canutus) — птушка сямейства бакасавых.

Пясочнік ісландскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calidris canutus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176642
NCBI  227173
EOL  45509223
FW  369399

Апісанне правіць

Даўжыня цела 23-27 см, размах крылаў 46-55 см. У шлюбным уборы спод цела ржавага колеру, верх жоўта-карычневы з выразнымi цёмнымi рыскамi. У негнездавы час шаравата-карычняваты, ад споду белы. Верх цела з характэрным лускаватым рысункам. Дзюба кароткая i прамая. У палёце зверху светлая паяснiца i хвост з мноствам цёмных плямак, па краі крыла больш светлая паласа.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны. Ізалявана жыве невялікімі «астраўкамі» ў крайніх раёнах Паўночнай Галарктыкі, у Азіі і Амерыцы. Магчыма, гняздзіцца і на Шпіцбергене.

Насяляе арктычную пагоркавую або горную тундру далёка ад марскіх берагоў, аддае перавагу паўастравам і астравам, якія выступаюць на поўнач за край мацерыка; на Грэнландыі — скалістыя паліцы са скальным друзам, вулканічнай лавай або кучамі лёду з ледавiкоў. Пад час пералётаў і на зімоўцы — марскія ўзбярэжжы (пясчаныя, глеевыя або камяністыя).

Пералётны від. Рэгулярна пралятае праз Еўропу. Месца зімовак: Заходняя Еўропа, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Інданезія, Малайзiя, Індакітай, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўночная, Заходняя і Паўднёвая Афрыка, паўднёвыя ўзбярэжжы Паўночнай (Фларыда), Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкi (галоўным чынам Аргенціна).

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць на сухім адкрытым пагорку, звычайна паблізу вады, часам у купіне раслін. Гэта амаль плоская ямка з высцілкай з кавалкаў раслін і лішайнікаў.

Яйкі (3-4) ад авальных да грушападобных, светла-гліністыя, жаўтавата-зеленаватыя або аліўкава-зеленаватыя, глыбокія плямы — невялікія, светла-фіялетавыя, паверхневыя — чорна-карычневыя, на тупым канцы могуць злівацца.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.