Choreutidae — сямейства лускакрылых насякомых. Налічвае каля 420 відаў.

Choreutidae

Anthophila fabriciana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Choreutidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  693960
NCBI  219287
EOL  792

Сістэматыка правіць

Спачатку віды сямейства ўключалі ў склад сямейства Ліставёрткі (Tortricidae), а з 1929 года ў сямейства Glyphipterigidae. У 1971 годзе было вылучана асобнае сямейства, спачатку ў надсямействе Sesioidea, а пазней у манатыпным надсямействе Choreutoidea. У 2011 годзе падсямейства Millieriinae з чатырма відамі ў трох родах (Millieria, Phormoestes, Nyx) было ўзведзена ў ранг сямейства Millieriidae.

Распаўсюджанне правіць

Сямейства распаўсюджана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольшая відавая разнастайнасць выяўляецца ў Палеарктыцы, Індамалаі і Аўстраліі.

Некаторыя віды

Апісанне правіць

Малыя і сярэднія матылі. Размах крылаў 9-20 мм. Галава пакрыта ляжачай луской на лбе і прыпаднятай у вобласці цемені і патыліцы, з вочкамі. Ніжнегубныя шчупікі загнутыя ўверх. Хабаток добра развіты. Вусікі ніткападобныя. Крылы шырокія. Заднія крылы часта шырэй пярэдніх. Агульны фон крылаў цёмны. Узор утвараюць выгнутыя папярочныя перавязі, плямы і кропкі, а таксама металічныя бліскучыя рыскі і плямы.

Спосаб жыцця правіць

Вусені шкілетуюць лісце травяністых і драўняных раслін. Яны развіваюцца групамі пад агульнай сеткай з шоўку, або ў лісці, згорнутым у трубачку. У некаторых відаў маладыя вусені ядуць лісце. Кукалкі з радамі шыпоў на тэргітах брушка. Матылі актыўныя днём.

Зноскі

Спасылкі правіць