Colossoma macropomum — від прэснаводных прамянёвапёрых рыб з падсямейства Serrasalminae сямейства Characidae або (па іншай класіфікацыі) сямейства Serrasalmidae, адзіны від у родзе Colossoma.

Colossoma macropomum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colossoma macropomum (Cuvier, 1816)

Сінонімы
паводле FishBase[1]:
  • Colossoma nigripinne (Cope, 1878)
  • Colossoma oculus (Cope, 1872)
  • Colossoma tambaqui
    (Amaral Campos, 1946)
  • Melloina tambaqui
    Amaral Campos, 1946
  • Myletes macropomus Cuvier, 1816
  • Myletes nigripinnis Cope, 1878
  • Myletes oculus Cope, 1872
  • Piaractus macropomus (Cuvier, 1816)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639908
NCBI  42526
EOL  215393
FW  355949

Апісанне

правіць

З’яўляецца найбуйнейшым прадстаўніком сямейства ў Паўднёвай Амерыцы, сустракаецца ў басейне рэк Амазонка і Арынока. У даўжыню дасягае 108 см, але звычайна каля 70 см, маса да 40 кг[2]. Знешні выгляд рыб гэтага віду нагадвае піранняў, цела высокае, сціснута з бакоў, вочы вялікія. Колер — ад чорнага да шэрага, з варыяцыямі. Каля 10 % масы цела складае тлушч. Рыба мае квадратныя зубы, што робіць іх неверагодна падобнымі на зубы чалавека. Замест таго, каб пранізваць ікламі ахвяру і разрываць яе, паку пракусваюць цела здабычы наскрозь, адрываючы ад яго кавалкі. Рыба сваімі сківіцамі можа лёгка расколваць арэхі.

Спосаб жыцця

правіць

Трымаюцца, як правіла, паасобку, маляўкі спажываюць зоапланктон, насякомых, слімакоў, дарослыя рыбы — у асноўным ядуць раслінную ежу, харчуюцца садавіной і іншым кормам расліннага паходжання[3][4][5]. Маладыя асобіны трымаюцца ў чорных водах ракі да палавога паспявання. Гэты від распаўсюджаны ў аквакультуры, мае добры імунітэт і пераносіць нізкую мінералізацыю вады.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Da Costa Luiz R. F. ; Ronaldo ; Barthem B. ; Bittencourt Maria Mercedes: A pesca do tambaqui, Colossoma macropomum, com enfoque na área do médio solimões, Amazonas, Brasil = Tambaqui, Colossoma macropomum, fisheries with focus on an area on middle Amazon river, Amazonas State, Brazil, Acta Amazonica 31, 2001