Cucullia scrophulariae — від начных матылькоў з сямейства соўкі.

Cucullia scrophulariae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucullia scrophulariae Denis & Schiffermüller, 1775

Сінонімы
  • Shargacucullia scrophulariae
  • Noctua scrophulariae
  • Shargacucullia rivulorum

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  987468
EOL  476285

Арэал правіць

Еўропа, акрамя поўначы; пераважнае Сярэдняя Еўропа, дзе-нідзе ў Паўднёвай; Еўрапейская частка Расіі, Малая Азія. Сустракаецца даволі часта[1]. Насяляе на лугах, узлесках лясоў, лясных палянах, у стэпе, парках і садах[2].

Апісанне правіць

Размах крылаў 38-47 мм[2][3]. Пярэднія крылы ля свайго пярэдняга і ўнутранага краёў маюць каштанава-буры колер. Вонкавы край пярэдніх крылаў з вострымі зубцамі. Белая падоўжная пляма — размазаныя, у полі вонкавага краю відаць невыразна. Заднія крылы у самца бялёсага колеру з чорна-шэрай перавяззю ў вонкавага краю, а ў самкі — больш цёмныя[1].

Біялогія правіць

Перыяд лёту з красавіка па ліпень. У год развіваецца адно пакаленне[2].

 
Вусень

Вусень цыліндрычнай формы, тоўстая, блакітна-белая або зелянява-белая, з жоўтымі палоскамі ў чорных плямах. Па баках мае чорныя плямы; галава — жоўтая[1]. Стадыя вусеня з ліпеня па жнівень. Кармавыя расліны вусеняў: Scrophularia umbrosa, Scrophularia nodosa, Scrophularia auriculata, Scrophularia canina, дзіванна мяцёлчатая (Verbascum lychnitis), дзіванна звычайная (Verbascum thapsus), дзіванна чорная (Verbascum nigrum). Кукалка бура-жоўтага колеру[1].

Зноскі

  1. а б в г Ламперт. Атлас бабочек и гусениц. — Минск: Харвест, 2003. — 735 с. — 5000 экз. — ISBN 985-13-1664-4.
  2. а б в Природа України — Ключко З. Ф. — Совки України. Раєвського, Киев. 2006 ISBN 966-7016-39-0
  3. Heiko Bellmann: Der neue Kosmos Schmetterlingsführer.