Чорны насарог (Diceros bicorni) — адзін з двух, разам з белым, відаў афрыканскіх насарогаў. З 10 лістапада 2013 года адзін з падвідаў чорнага насарога Заходняй Афрыкі (D. bicornis longipes) афіцыйна абвешчаны вымерлым.
Чорны насарог |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
|
Падвіды |
---|
- Diceros bicornis bicornis (Linnaeus, 1758)
- Diceros bicornis brucii
- Diceros bicornis chobiensis
- †Diceros bicornis longipes Zukowsky, 1949
- Diceros bicornis michaeli Zukowsky, 1964
- Diceros bicornis minor (Drummond, 1876)
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Чорны насарог — буйная і магутная жывёліна. Дасягае вагі 2—2,2 тон, даўжыні да 3,15 м пры вышыні 150—160 см. На галаве яго звычайна два рогі, але ў некаторых мясцовасцях (напрыклад, ў Замбіі) — тры і нават пяць. Знешнім адрозненнем чорнага насарога ад белага з'яўляецца верхняя губа: у чорнага насарога яна завостраная і звісае хабатком над ніжняй. З дапамогай гэтай губы звер захоплівае лістоту з галінак кустоўя. Акрамя таго, у чорнага насарога, у параўнанні з белым, больш кароткая галава, а рог накіраваны больш наперад (у белага — амаль вертыкальна ўверх). Чорны насарог больш выцягнуты ў даўжыню, ён у цэлым больш лёгкага складу, чым белы.
Зноскі