Dolinov

беларускі блогер, спявак

Максім Ігаравіч Долінаў (нар. 5 чэрвеня 1997(1997-06-05), Гомель), таксама вядомы як DOLINOV, — беларускі спявак, аўтар-выканаўца, блогер. Першую невялікую папулярнасць атрымаў, здымаючы кароткія відэаролікі («вайны») у Instagram, пасля — зняўшы пародыю на песню гурта Грыбы «Тает лёд», відэа набрала больш за 100 тысяч праглядаў[заўв 1]. Неўзабаве пачаў здымаць відэа ў так званым фармаце «чаканне/рэальнасць» праз што і стаў вядомым[1][2].

Dolinov
Максім Ігаравіч Долінаў
DOLINOV у 2022 годзе
DOLINOV у 2022 годзе
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Максім Ігаравіч Долінаў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1997(1997-06-05) (26 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, ціктокер, спявак, кампазітар
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал[d]
Жанры хіп-хоп, поп-музыка і фонк[d]
Узнагароды
Silver Play Button

16 чэрвеня 2023 года Максім Долінаў выпусціў трэк «Табу», які хутка набраў папулярнасць на постсавецкай прасторы, а потым і зусім увайшоў у сусветны плэйліст фонк-музыкі «phonk» на Spotify[3], стаўшы адзіным рускамоўным трэкам у плэйлісце.

Максим Долинов в 2023 году
Максім Долінаў у 2023 годзе

Біяграфія і творчасць правіць

Максім Долінаў нарадзіўся 5 чэрвеня 1997 года ў Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці менеджэр-эканаміст[4], у 2018 годзе пераехаў у Мінск.

У 2014 годзе зарэгістраваўся ў Instagram. Гледзячы, як развіваецца гэтая сацсетка і становяцца вядомымі многія блогеры, вырашыў паспрабаваць сам. У 2017 годзе пачаў здымаць відэаролікі на YouTube, але за 2 гады набраў усяго каля 2 тысяч падпісчыкаў, з-за чаго вярнуўся ў Instagram, пачаў здымаць відэа ў фармаце «вайн», неўзабаве зняў пародыю на трэк «Тает лёд» украінскага гурта Грыбы і за паўтара года набраў аўдыторыю ў 400 тысяч падпісчыкаў[4][5].

У кастрычніку 2019 года блогер зарэгістраваўся ў TikTok і за 4 месяцы набраў 1 мільён падпісчыкаў, а да 2023 года яго аўдыторыя ў гэтай сацыяльнай сетцы налічвала больш за 2,5 мільёна падпісчыкаў[5].

У 2020 пачаў выпускаць трэкі ў стылі хіп-хоп, поп і фонк . Вядомымі сталі трэкі «Амнезия», «Жить в кайф», «Табу» і «Девчонка»[6].

Трэк «Табу» хутка набраў папулярнасць і ўвайшоў у чарты VK, Яндэкс Музыкі, Spotify і Shazam, у тым ліку і ў рэгіянальныя плэйлісты (VK: «Украіна: Топ-100», «Беларусь: Топ-100», «СНД: Топ-100»[7] ; Spotify: «Топ-50 (Украіна)», «Топ-50 (Беларусь)», «Топ-50 (Расія)», таксама плэйлісты «Шазам Топ» Украіны, Польшчы, Беларусі, Казахстана і Расіі). Па стане на жнівень 2023 года пад гэты трэк у TikTok было запісана больш за 90 тысяч ролікаў[8]. Трэк лічыўся ў сусветным плэйлісце «phonk» у Spotify[3].

Адзін з фанатаў творчасці Максіма Долінава 12 верасня 2023 года нават набіў татуіроўку «DOLINOV Табу» на жываце[9].

Таксама ў лютым 2023 года сумесна з вядомай беларускай спявачкай PushNova (шматразовы лаўрэат «Песні года Беларусі», фіналістка нацыянальных адбораў на конкурс «Еўрабачанне») выпусціў трэк «Простудился тобой».

Восенню 2023 года выканаўца атрымаў узнагароду — Сярэбраную кнопку YouTube.

Удзел у шоу і мерапрыемствах правіць

9 сакавіка 2020 года прыняў удзел у шоу «УЗДЫМ!» на беларускім тэлеканале ТНТ International[1].

23 верасня 2022 года разам з іншымі блогерамі сацсеткі Likee даў старт челленджу«#вX5раз добрее» ад дабрачыннага фонду выратавання цяжкахворых дзяцей «Лінія жыцця»[10].

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Спіс альбомаў
Назва Дэталі Спіс трэкаў
Табу (Remixes)[заўв 2]
  • Рэліз: 4 жніўня 2023 г.[11]
  • Лэйбл: Goost Music
  • Фармат: стрымінг, лічбавая дыстрыбуцыя

Сінглы правіць

  • Саня, где сотка (2020)
  • Мама, я не такой (2020)
  • Закружилась (2020)
  • Время тает (2021)
  • Ты далеко (2021)
  • Алло, привет (2022)
  • Амнезия (2022)
  • Хиханьки (2022)
  • Уйди от меня (2022)
  • Жить в кайф (2022)
  • Простудился тобой (feat. PushNova) (2023)
  • Табу (2023)
  • Дзевчонка (2023)
  • Круговорот (2023)
  • На этаже (feat. SOSKA 69) (2023)
  • Фары (2023)
  • Пьём (feat. ROMANTICA, Lestmor) (2023)
  • Походу это любовь (2024)[12]
  • Повар (2024)
  • Туда сюда (feat. Badabum) (2024)

Нататкі правіць

Каментары правіць

  1. У дадзены момант відэаролік выдалены з акаўнта блогера ў Instagram.
  2. Альбом-зборнік фанацкіх рэміксаў трэка «Табу».

Крыніцы правіць

  1. а б ШОУ ПОДЪЕМ! Максим Долинов и Юлия Бабицкая (руск.). YouTube (9 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  2. Вот как выглядит десятка самых популярных белорусов Тик-Тока (руск.). kp.ru (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  3. а б phonk (Spotify Playlist). Spotify. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  4. а б Блогер-миллионник из Гомеля Максим Долинов о хейтерах и качественном контенте (руск.). Zviazda.by (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  5. а б Что снимает белорусский парень в TikTok и можно ли там заработать? (руск.). Onliner.by (5 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  6. DOLINOV. Релизы. YouTube. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  7. DOLINOV. Встречается в плейлистах. VK. Праверана 10 жніўня 2023.
  8. DOLINOV — Табу. TikTok. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  9. Набил татуировку «DOLINOV Табу». Instagram (12 верасня 2023). Праверана 12 верасня 2023.
  10. Популярные блогеры Likee дали старт челленджу #вХ5раз добрее (руск.). russianteleweek.ru (23 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  11. ‎Альбом «Табу (Remixes) - EP» (DOLINOV) в Apple Music (руск.) (4 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 10 жніўня 2023.
  12. DOLINOV — Походу это любовь (руск.). goost.link (19 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2024. Праверана 19 студзеня 2024.