EVE Online (МФА: [iːv ˈɒnˌlaɪn]) — масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня з элементамі ролевай гульні, стратэгіі і касмічнага сімулятара. Гульня распрацавана ісландскай кампаніяй CCP Games. З мая па снежань 2003 выдавалася Simon & Schuster Interactive[4] (пасля CCP выкупіла правы на распаўсюджванне). Гульнявы кліент, дадаткі і абнаўленні да яго распаўсюджваюцца бясплатна, ігракі ж аплачваюць толькі сталую падпіску.

EVE Online
Лагатып EVE Online
Лагатып EVE Online
Распрацоўшчык Сцяг Ісландыі CCP Games
Выдавец SSI (да снежня 2003 года),
CCP Games
Дата выпуску 6 мая 2003 года[1]
Версія 7.22.344784[2] (Crucible 1.2.2)
Апошняя версія
  • Invasion chapitre 3 (26 мая 2020)
Жанр MMOG
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: T (Teen)
PEGI: 12+
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows 2000/XP/Windows 7/Vista, Mac OS X;
Linux да 10 сакавіка 2009
Гульнявы рухавічок Carbon Engine
Рэжым гульні Шматкарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[3], нямецкая[3], руская[3], французская[3], карэйская[3], японская мова[3] і іспанская
Носьбіты лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d]
Сістэмныя
патрабаванні
Intel Core 2 Duo/ AMD Athlon 3600+ x2, 1 Гб RAM, 128 Mb 3D-паскаральнік сумяшчальны з DirectX 9, 20 Gb на цвёрдым дыску
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

EVE Online часта завуць самай масавай MMOG з-за таго, што ўсе яе падпісчыкі з усіх краін свету, акрамя ігракоў з Кітая, выкарыстоўваюць для гульні адзін і той жа гульнявы сервер. Асобны сервер у краіне быў запушчаны з-за асаблівасцяў заканадаўства. Аўдыторыя гульні складае прыкладна 330 000 актыўных, гэта значыць тых, хто аплачвае падпіску[5] (пік актыўнасці 60 453 іграка адначасова па даных на 6 чэрвеня 2010 года[6]). Перазапуск асноўнага гульнявога сервера Tranquility паходзіць кожны дзень з 11:00 па 11:30 UTC (з 14:00 да 14:30 па мінскім часе; аднак для запланаваных установак патчаў час можа быць павялічаны).

Для аперацыйных сістэм Linux і Mac OS X кліент гульні ўяўляў сабою «абгорнуты» ў Cedega (распаўсюджваецца бясплатна праз сайт CCP Games) трохі зменены распрацоўшчыкамі кліент гульні для Windows.

З 10 сакавіка 2009 года з выхадам абнаўлення «Apocrypha» выпуск асобных Linux кліентаў быў спынены[7]. Тым не менш, Linux карыстальнікі могуць карыстацца версіяй для Windows з дапамогай Wine[8].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. EVE Online (руск.)(недаступная спасылка). Igromania.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2011. Праверана 22 чэрвеня 2011.
  2. Server Status // Tranquility (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2012. Праверана 29 лютага 2012.
  3. а б в г д е Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
  4. Вальдэмар Сідараў. Агляд гульні EVE Online // stopgame.ru (руск.)(недаступная спасылка) (1 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2011. Праверана 22 чэрвеня 2010.
  5. Brendan Drain. EVE Evolved: What not to expect from EVE Online (англ.)(недаступная спасылка) (6 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 23 чэрвеня 2010.
  6. CCP Shadow. 60 453 pilots: the new eve pcu record (англ.)(недаступная спасылка) (6 июня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2010. Праверана 15 чэрвеня 2010.
  7. EVE Online | EVE Insider | Dev Blog (англ.)
  8. Install EVE on linux with wine — EVElopedia — The EVE Online Wiki Архівавана 10 лютага 2009. (англ.)
  9. Edey, Brian. EVE Online Apocrypha – The best Sci-Fi MMO keeps getting better (англ.)(недаступная спасылка). gamefocus.ca (19 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 2 чэрвеня 2011.
  10. Lafferty, Michael. EVE Online: Apocrypha Review (англ.)(недаступная спасылка). GameZone (10 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2009. Праверана 2 чэрвеня 2011.
  11. EVE Online: Apocrypha (англ.)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  12. EVE Online: Apocrypha (англ.)(недаступная спасылка). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2009. Праверана 15 чэрвеня 2009.

Спасылкі правіць