Падвей похвенны

(Пасля перасылкі з Eriophorum vaginatum)

Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) — шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых.

Падвей похвенны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eriophorum vaginatum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40104
NCBI  76438
EOL  1119437
GRIN  t:15639
IPNI  307418-1
TPL  kew-244613

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, жалабата-трохграннае, па краях з дробнымі шыпікамі; прыкаранёвае і ніжняе сцябловае з ніткападобнай пласцінкай і чырванаватымі валакністымі похвамі, сцябловае з уздутымі похвамі. Каласкі адзіночныя, шырокаяйцападобныя. Арэшкі бура-шэрыя.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Расце на сфагнавых, асакова-сфагнавых балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарастаючых азёр. Цвіце ў красавіку—маі.

Торфаўтваральнік, асноўны кампанент падвейнага вярховага торфу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Пушица влагалищная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)
  • Eriophorum vaginatum L. (Пушица влагалищная) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)