Falculea palliata — птушка сямейства Vangidae. Адзіны від манатыпнага роду.
Даўжыня цела складае 32 см, маса — ад 106 да 119 г. Галава і тулава белыя, крылы і хвост чорныя. Дзюба доўгая і серпападобная, як ва ўдода[1].
Эндэмік Мадагаскара, дзе жыве на заходнім баку вострава на вышыні ад 0 да 900 метраў над узроўнем мора. Птушку часта можна ўбачыць у саваннах і паўпустынях вострава. Від не мігруе.
Харчуецца насякомымі, выкарыстоўваючы сваю выгнутую дзюбу, каб здабываць іх з адтулін у драўніне.
Гняздо з’яўляецца нетыповым для сямейства, бо складаецца з вялікай колькасці галінак. Яго дыяметр складае 30-40 см, размешчана на вышыні 9-16 метраў ад зямлі ў скрыжаванні дрэва. Унутры гняздо высцілаецца больш тонкім матэрыялам. Будуюць гняздо абедзве птушкі, але больш самка. У кладцы 3-4 яйкі крэмава-белага колеру з дробнымі плямкамі. Самец і самка наседжваюць кладку, і ўдзельнічаюць у выкормліванні птушанят, але, як і пры будаўніцтве гнязда, самкі прымаюць большы ўдзел, чым самцы. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 16 да 18 дзён, птушаняты аперваюцца праз 19-23 дня.
Зноскі