Frogger (яп.: フロッガー Фурогга:) — відэагульня жанру аркада — галаваломка, распрацаваная кампаніяй Konami і выпушчаная кампаніямі Sega і Gremlin Industries для аркадных аўтаматаў у чэрвені 1981 у Японіі і ў кастрычніку таго ж года ў Еўропе[1][2]. Гульня стала вельмі папулярнай і працягвае перавыдавацца для многіх гульнявых сістэм і камп’ютараў[3].

Frogger
Вокладка гульні на Atari 2600
Распрацоўшчык Konami
Выдавец Sega / Gremlin
Частка серыі Frogger[d]
Дата выпуску 1981
Жанр аркада
Тэхнічныя даныя
Платформы аркадны аўтамат
Рэжымы гульні 1 ігрок або 2 ігракі
Кіраванне джойсцік
Дысплей растравы, 99 колераў, 224 x 256 пкс (вертыкальны)
Працэсар Z80 (@ 3.072 Мгц)
Гук Sound CPU: Z80 (@ 1.78975 Мгц)
Sound Chips: AY8910 (@ 1.78975 Мгц)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геймплэй

правіць

Мэта гульні — дапамагчы жабе перасекчы гульнявы экран з ніжняй часткі ў верхнюю. Поле гульні падзелена на 13 радоў: першы рад — стартавая лінія, з другога па шосты — аўтамабільная дарога, па якой з рознымі скарасцямі ў абодва бакі ездзяць машыны, сёмы — бяспечны ўчастак для перадышкі, з восьмага па дванаццаты — рака з плывучымі злева направа бярвеннямі, выдрамі і кракадзіламі і справа налева групамі чарапах, акрамя таго, на бярвёнах могуць аказвацца змеі і павукі. У трынаццатым, апошнім радзе, размешчана пяць ячэек. Жаба павінна пераадолець дарогу, перабрацца па бярвеннях і чарапахах цераз раку і заняць адну з пяці ячэек. Каб прайсці этап, трэба заняць жабамі па чарзе ўсе пяць ячэек, пасля чаго аўтаматычна пачынаецца новы этап з больш шчыльным і хуткім трафікам, з больш хуткай ракой і з большай колькасцю ворагаў.

Акрамя таго, часам на бярвёнах з’яўляюцца жукі або жабы-самкі, за збіранне якіх налічваюцца бонусныя ачкі.

Гульцу адведзена непасрэднае кіраванне жабай, перамяшчэнне яе пры дапамозе чатырох клавіш па гульнявым полі (наперад-назад, налева-направа).

Жаба гіне, калі заканчваецца адведзены на кожны этап час, а таксама пры сутыкненні з машынай, кракадзілам, выдрай, павуком ці змяёю, пры падзенні ў ваду, пры скачку міма фінішнай ячэйкі ці калі бервяно альбо чарапаха, на якой сядзіць жаба, сплывае за межы экрана. Канца ў гульні няма, пасля кожнага этапу пачынаецца новы, больш складаны. Выніковай мэтай гульні можна назваць дасягненне найбольшай колькасці балаў. Найвышэйшым афіцыйна зарэгістраваным вынікам на цяперашні момант лічыцца 896980 балаў. Рэкорд паставіў амерыканец Пэт Лафайе (англ.: Pat Laffaye) 1 студзеня 2010 г.[4].

Версіі гульні

правіць

Розныя версіі гульні выходзілі і працягваюць выходзіць на многіх гульнявых сістэмах і персанальных камп’ютарах:

Сістэма Год выпуску Распрацоўшчык Выдавец Спасылка
Atari 2600 1982 Konami Starpath Corporation [1]
Atari 5200 1983 Konami Parker Brothers [2]
Atari 8-bit 1982 Konami Sierra [3]
BlackBerry 12 жніўня 2009 Magmic Magmic [4]
BBC Micro 1982 A & F Software A & F Software [5]
Commodore 64 1983 Konami Sierra [6]
ColecoVision 1983 Konami Parker Brothers [7]
Game Boy Color 31 снежня 1998 Morning Star Multimedia Majesco Games [8]
game.com 1999 Handheld Games Tiger Electronics [9]
Sega Mega Drive 1998 Morning Star Multimedia Majesco Games [10]
Intellivision 1983 Konami Parker Brothers [11]
iPhone/iPod 1 жніўня 2008 Konami Konami [12]
Мобильные телефоны 20 лістапада 2003 Konami Konami [13]
MSX 1983 Konami Konami [14]
Odyssey² 1982 Konami Parker Brothers [15]
ПК 30 лістапада 1997 SCEE Hasbro Interactive [16]
PlayStation 30 верасня 1997 Millenium Interactive Hasbro Interactive [17]
SNES 1998 Morning Star Multimedia Majesco Games [18]
Xbox 360 12 ліпеня 2006 Digital Eclipse Konami [19]
Sinclair ZX81/Spectrum 1983 Microbyte Rabbit Software [20]
Dragon 32/64 1983 Konami MicroDeal [21]
Texas Instruments TI-99/4A 1984 Konami Parker Brothers [22]
TRS-80 Color Computer 1983 Konami Sega [23]
Commodore VIC-20 1983 Konami Parker Brothers [24]
Nintendo DS 17 мая 2010 Hijinx Studios Konami [25]
PlayStation 3 10 снежня 2009 Konami Konami [26]
Wii 12 лістапада 2009 Konami Konami [27]

Сіквелы

правіць

Акрамя перавыданняў да Frogger выйшла мноства сіквелаў, сярод іх:

Крытыка

правіць

У цэлым Frogger атрымаў вельмі высокія, часта нават максімальна высокія ацэнкі ў многіх рэцэнзіях. Параўнальна невысока былі ацэненыя версіі гульні для Xbox 360, Atari 5200 і Intellivision.

Рэцэнзіі

правіць
  • Прысвечаны камп’ютарным гульням сайт The Video Game Critic паставіў максімальную ацэнку версіям гульні на ColecoVision, Atari 2600 і Odyssey². Абедзве гульні былі названыя бліскучымі пераносамі з аркадных аўтаматаў. Выдатнай была названа графіка і музычнае афармленне гульні. У якасці адзінага мінуса гульні на Odyssey² было адзначана наяўнасць невялікіх хібаў у кіраванні, а версія для Atari 2600 была названа адной з найвялікшых і найпапулярнейшых на гэтай сістэме[5][6][7].
  • Таксама максімальную ацэнку атрымаў Frogger на Game Boy Color у рэцэнзіі Allgame — камерцыйнай інфармацыйнай базе дадзеных камп’ютэрных гульняў для розных платформ. Allgame назваў гэтую версію гульні найлепшым перавыданнем арыгінальнага Frogger з часоў ColecoVision[8].
  • На вэб-сайце The Atari Times версія гульні для Atari 2600 атрымала ацэнку 95 %, у тым ліку 95 % за графіку, 90 % за музыку і гук, 95 % за геймплэй і 85 % за кіраванне[9].
  • Англамоўны навінны і інфармацыйны вэб-сайт, які асвятляе тэматыку камп’ютэрных гульняў — IGN, паставіў Game Boy Color — варыянту гульні 8,0 балаў з 10, назваўшы адзіным сур'ёзным недахопам гульні тое, што распрацоўшчыкі крыху адышлі ад класічнага геймплэя[10].
  • Версія гульні для Sega Genesis была ацэнена сайтам Sega-16.com таксама ў 8,0 балаў. Frogger стала апошняй гульнёй, выпушчанай для гэтай гульнявой сістэмы.[11]
  • Параўнальна невысокія ацэнкі былі пастаўленыя варыянту Frogger-а на Xbox 360: сайт Game Over Online — 55 %[12], сайты Thunderbolt Games, IGN і XBox Evolved — 6 з 10[13][14][15], сайты UOL Jogos і Video Game Talk — 3,5 зорачкі з 5[16][17].

Іншыя факты

правіць

Адрозненні ў версіях гульні

правіць

Гульнявы працэс усіх версій гульні ідэнтычны, адрозненні ёсць толькі ў афармленні. Напрыклад, на Sega Genesis правая частка экрана адведзена пад статыстыку — колькасць заробленых пунктаў, гульнявых жыццяў і застаўшагася на праходжанне гульні часу. Фроггер на TRS-80 з’яўляецца адзіным чорна-белым варыянтам гульні (гл. мал.), а на PlayStation 3 — адзіным, дзе класічны выгляд зверху заменены на ізаметрычны від (гл. мал.). Акрамя таго, гульня на TRS-80 праводзіцца ў два заходы, спачатку гулец бачыць толькі тую частку гульнявой лакацыі, дзе жаба перасякае праезную частку, а затым экран пераключаецца на раку (гл. мал.). Xbox 360 — адзіная гульнявая прыстаўка, дзе два ігракі могуць праходзіць узроўні адначасова на падзеленым вертыкальна экране.

Некалькі адрозніваецца ад версіі да версіі афармленне сноўдаючых па шашы машын. Гульнявыя сістэмы ColecoVision, Dragon 32/64, Sega Genesis, MSX, TRS-80 і Xbox 360 прытрымліваюцца віду зверху, як і ў арыгінале на Atari 2600. На SNES і PlayStation 3 выкарыстоўваецца ізаметрычная праекцыя (гл. мал.), а на Game Boy Color машыны намаляваныя ў «профіль».

Існуюць адрозненні і ў шырыні гульнявога экрана, напрыклад, гульнявая прастора ў Frogger на MSX і TRS-80 прыкметна меншая, чым у арыгінале і на большасці іншых сістэм.

Зноскі

правіць
  1. Карточка игры Frogger на сайте «Международный музей аркадных игр» (англ.)
  2. Данные игры на сайте GameFaqs (англ.)
  3. Список версий игры на сайте GameFaqs (англ.)
  4. Рекорда игры Frogger по версии сайта Twin Galaxies (англ.)
  5. Рецензия на версию игры для ColecoVision(недаступная спасылка) на сайте The Video Game Critic (англ.)
  6. Рецензия на версию игры для Odyssey² Архівавана 4 ліпеня 2007. на сайте The Video Game Critic (англ.)
  7. Рецензия на версию игры для Atari 2600 Архівавана 21 лістапада 2008. на сайте The Video Game Critic (англ.)
  8. Рецензия на версию игры для Game Boy Color Архівавана 15 лістапада 2014. на сайте Allgame (англ.)
  9. Frogger: No Toad Here By Darryl Brundage. September 25, 2003 Архівавана 4 сакавіка 2016. (англ.)
  10. The classic arcade title makes for a great Game Boy Color game, even if it's not enhanced. Архівавана 17 ліпеня 2012. (англ.)
  11. Frogger By: Doug Jackson | December 15, 2008 Архівавана 2 студзеня 2010. (англ.)
  12. Рецензия Xbox360-варианта игры на сайте Game Over Online (англ.)
  13. Xbox 360 review by Calvin Kemph, published on Sunday 25th January 2009 Архівавана 16 лютага 2010. (англ.)
  14. From guppy to senior frog, Konami's really, really old arcade game emerges from the arcade pond….in HD. Excited yet? Архівавана 22 ліпеня 2012. (англ.)
  15. Рецензия Xbox360-варианта игры Архівавана 16 мая 2008. на сайте XBox Evolved (англ.)
  16. Frogger By Mike Flacy Posted July 13, 2006 Архівавана 29 красавіка 2015. (англ.)
  17. Frogger 14/07/2006 FABIO PANCHERI Da Redação (ісп.)
  18. «Seinfeld» The Frogger (1998) (англ.)

Спасылкі

правіць