Коканапрад дубалісты

(Пасля перасылкі з Gastropacha quercifolia)

Коканапрад дубалісты (Gastropacha quercifolia) — буйны матылёк сямейства коканапрады.

Коканапрад дубалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gastropacha quercifolia Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1502188
EOL  381146

Апісанне правіць

Размах крылаў самкі да 88 мм, самца — 75 мм. Афарбоўка крылаў чырвона-бурая, з фіялетавым адценнем. Вонкавы край крылаў з зубцамі, перад якімі праходзяць хвалістыя папярочныя цёмныя лініі. Афарбоўка самкі больш цёмная, амаль карычневая, самца — больш яркая, бура-аранжавых тонаў. На пярэдніх крылах тры цёмныя хвалістыя перавязі.

У спакоі заднія крылы часткова размяшчаюцца гарызантальна, а пярэднія размяшчаюцца «хаткай». Са складзенымі крыламі нагадвае сухі ліст. Цела тоўстае, пакрыта густымі валасінкамі; Ротавыя органы редукаваны — імага не харчуюцца. Самкі буйней і менш рухомыя.

Арэал правіць

Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, У Фінляндыі адзначаны па поўдні краіны да 63° пн. ш.. У Расіі — у еўрапейскай частцы краіны, акрамя Крайняй Поўначы, Далёкі Усход. Кітай, КНДР, Паўднёвая Карэя, Японія.

Месцапражыванні правіць

Адкрытыя лясы, хмызняковыя зараснікі, сады.

Час лёту правіць

 
Самец (уверсе) і самка

Адно пакаленне ў год. Канец ліпеня, жніўня да пачатку верасня. Актыўныя ў прыцемках, ахвотна ляцяць на святло.

Размнажэнне правіць

Яйка правіць

Самка адкладае яйкі на лісце і галінкі кармавых раслін. Яйкі даўгаватай формы, шэрага або бялёсага колеру, з падоўжнымі кругавымі зялёнымі лініямі і валасінкамі. Стадыя яйка 16-18 дзён.

Вусень правіць

Вусень даўжынёй да 100 мм, і таўшчынёй да 15 мм. Афарбоўка цёмна-шэрая, радзей — бурая. Па баках пакрыта валасістымі бародаўкамі, цела ў кароткіх густых цёмна-шэрых валасінках. Зімуюць маладыя вусені, ўпадаючы ў дыяпаўзу да красавіка. Кармавыя расліны — дуб, вярба, асіна, алешына, рабіна,яблыня, вятроўнік, глог, цёрн, груша, сліва і іншыя пладовыя дрэвы.

Кукалка правіць

Акукліванне ў канцы мая — чэрвені ў вялікім яйкападобным шчыльным павуцінным кокане шэрага колеру. Кокан звычайна прымацаваны да галінак або ствала дрэў.

Зноскі