Gnathanodon speciosus — від буйных марскіх прамянёвапёрых рыб з сямейства стаўрыдавыя (Carangidae), адзіны ў родзе.

Gnathanodon speciosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gnathanodon speciosus
(Forsskål, 1775)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168753
NCBI  326724

Апісанне

правіць

Прадстаўнікоў віду лёгка адрозніць ад суродзічаў дзякуючы яго мясістым, эластычным вуснам і унікальнай афарбоўцы, якая вагаецца ад ярка-жоўтай з чорнымі палосамі ў маладых асобін да залаціста-серабрыстага колеру ў дарослых асобін. Вядома, што прадстаўнікі віду могуць вырастаць да 120 см у даўжыню[1] і дасягаць масы да 15 кг[2]. Касякі маладых асобін часта ідуць за буйнымі аб’ектамі, такімі як акулы і медузы. З дапамогай высоўнай сківіцы рыбіна высмоктвае здабычу з пяску або рыфа, яе ежай становяцца розныя віды рыб, ракападобных і малюскаў. Нераст у віду адбываецца ноччу ў розныя часы года на ўсёй тэрыторыі пражывання.

Распаўсюджанне

правіць

Шырока распаўсюджаны паўсюдна ў трапічных і субтрапічных водах Індыйскага і Ціхага акіянаў[3], ад Паўднёвай Афрыкі[4] на захадзе да Цэнтральнай Амерыкі на ўсходзе, ад Японіі на поўначы да Аўстраліі[5] на поўдні. Пераважна жыве ў прыбярэжных водах, як на рыфах, так і на пясчаных субстратах.

Значэнне

правіць

У параўнанні з іншымі рэгіёнамі здабыча не так папулярная, як на Сярэднім Усходзе, з 2000 па 2010 год сусветнай ўлоў рыбы складаў ад 1187 да 3475 тон[6]. Від -папулярная прамысловая рыба, якую ловяць з дапамогай прынады, блешні, нахлысту, а таксама дзіды на ўсёй тэрыторыі пражывання віду. У цяперашні час у некалькіх азіяцкіх краінах від разводзіцца ў рыбных гаспадарках. З-за бліскучай афарбоўкі маладыя асобіны карыстаюцца папулярнасцю ў марскіх акварыумах.

Зноскі

  1. Randall, John E. Coastal Fishes of Oman (нявызн.). — Honolulu: University of Hawaiʻi Press  (англ.), 1995. — С. 183. — ISBN 0-8248-1808-3.
  2. Pepperel, J. Fishes of the Open Ocean: A Natural History and Illustrated Guide (англ.). — University Of Chicago Press, 2010. — С. 272. — ISBN 978-0-226-65539-0.
  3. Gunn, John S. A revision of selected genera of the family Carangidae (Pisces) from Australian waters(англ.) // Records of the Australian Museum Supplement : journal. — 1990. — Т. 12. — С. 1—78. — DOI:10.3853/j.0812-7387.12.1990.92
  4. van der Elst R., Borchert P. A Guide to the Common Sea Fishes of Southern Africa (англ.). — New Holland Publishers  (англ.), 1994. — С. 142. — ISBN 1-86825-394-5.
  5. Hutchins, B.; Swainston, R. Sea Fishes of Southern Australia: Complete Field Guide for Anglers and Divers (англ.). — Melbourne: Swainston Publishing, 1986. — С. 187. — ISBN 1-86252-661-3.
  6. Fisheries and Agricultural Organisation. Global Production Statistics 1950-2010. Golden trevally. FAO. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 19 мая 2012.