Бычковыя

(Пасля перасылкі з Gobiidae)

Бычкі́ (Gobiidae) — сямейства рыб атрада акунепадобных.

Бычковыя

Бычок-пясочнік (Neogobius fluviatilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gobiidae

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  171746
NCBI  8220
EOL  5319
FW  252928

Апісанне правіць

Даўжыня 7,5 мм — 90 см. Брушныя плаўнікі зрослыя, утвараюць круглы прысосак, што дазваляе рыбам утрымлівацца пры моцных рухах вады.

Віды правіць

Выдзяляецца больш за 200 родаў, каля 600 відаў; пераважна ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Донныя, прыбярэжнамарскія, саленаватаводныя і прэснаводныя рыбы. Найбольш вядомыя бычкі: каліфарнійскі сінепалосы (Lythrypnus dalli), кругляк (Neogobius melanostomus), бланкет (Aphia minuta), каспійская пугалаўка (Benthophilus macrocephalus), мартавік (Mesogobius batrachocephalus), травянік (Zosterisessor ophiocephalus) і інш.; на Беларусі  — бычок-пясочнік (Neogobius fluviatilis).

Экалогія правіць

Большасць бычкоў кормяцца доннымі беспазваночнымі, ёсць драпежныя і планктонаедныя віды.

Нерастуюць вясной. Ікру адкладваюць у гнёзды, якія падрыхтоўваюць самцы.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Некаторыя віды (кругляк, пясочнік, шырман і інш.) маюць прамысловае значэнне.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).