Grammatophyllum speciosum — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae), якія растуць пераважна ў Інданезіі. Занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая высокая архідэя ў свеце, з вышынёй да 7,62 метраў.[3]
Grammatophyllum speciosum |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Grammatophyllum speciosum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Grammatophyllum speciosum Blume, 1825
|
|
Гэта расліна эпіфітная, часам і літафітная, з каранёвымі пучкамі. Яе цыліндрычныя псеўдабульбы (руск.) (бел. могуць дасягаць даўжыні 2,5 метра. Агульная вага гіганцкіх скапленняў тыгровай архідэі можа вагацца ад сотняў кілаграмаў да больш адной тоны[4].
Кожная з яе гронак (галін) можа вырасці да вышыні 3 метраў, маючы да васьмідзесяці кветак, кожная памерам у 10 см. Кветкі маюць асмафоры і выпускаюць хімічны водар, каб прыцягнуць апыляльнікаў. Цвіце такая архідэя адзін раз у два-чатыры гады, застаючыся ў цвецені да двух месяцаў.
Расце ў Новай Гвінеі, Інданезіі, Малайзіі і на Філіпінах; расце ў прамежках паміж вялікімі дрэвамі на адкрытых участках нізінных трапічных лясоў.
Grammatophyllum Blume Bijdragen tot de flora van Nederlandsch Indië (8): 378. 1825.
- Grammatophyllum cominsii Rolfe
- Grammatophyllum fastuosum Lindl.
- Grammatophyllum giganteum Blume ex Rchb.f.
- Grammatophyllum macranthum (Wight) Rchb.f.
- Grammatophyllum pantherinum Rchb.f.
- Grammatophyllum papuanum J.J.Sm.
- Grammatophyllum sanderianum auct.
- Pattonia macrantha Wight
У 2008 годзе выява архідэі была выкарыстана на паштовай марцы Тайланда[5][6].
Зноскі