Жужаль валасісты

(Пасля перасылкі з Harpalus rufipes)

Жужаль валасісты[1] (Harpalus rufipes) — від насякомых з сямейства жужаляў .

Жужаль валасісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Harpalus rufipes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  111206
NCBI  247442
EOL  1035150

Апісанне правіць

Даўжыня цела насякомага дасягае 16 мм. Смаляна-чорнае цела, вусікі і ногі чырванавата-жоўтыя. Галава, пярэдняя частка пярэдняй спіны і брушка пасярэдзіне роўныя. Пакрыты густымі нахільнымі жоўтымі валасінкамі. Лічынкі даўжынёй да 24 мм.

Распаўсюджанне правіць

Сустракаецца на большай частцы Палеарктыкі і быў інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку . Распаўсюджаны від на Палессі, ён часта сустракаецца на асушаных пашах і ў садах.

Экалогія правіць

Усяедныя.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Василь Козак Комахи України. — Підручники і посібники, 2010