Himantoglossum formosum) — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae). Рэдкі ў раслінным свеце рэліктавы від, эндэмічны для Каўказа.
Himantoglossum formosum |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Himantoglossum formosum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Himantoglossum formosum
|
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30-70 см. Мае даўгавата-ланцэтнае тупа завостранае лісце. Суквецце гронкападобнае, рэдкае, шматкветкавае, да 30 см даўжынёй. Кветкі кучаравыя, адагнутыя ў бакі, па 12-25 штук. Губа доўгая, вывернутая клінаватая, фігурнага колеру. Кветка сагнутая, цыліндрычная, у 2 разы карацейшая за завязь.
Цвіценне адбываецца ў маі-чэрвені. Расце пачынаючы ад ніжняга пояса гор да верхняга, сустракаецца на лясных узлесках, сярод хмызнякоў, на стэпавых плато.
Папуляцыя віду невялікая. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Назіраецца дэградацыя месцапражыванняў з-за выпасу і вытоптвання. Расліну трэба культываваць як дэкаратыўную і ахоўваць яе натуральную папуляцыю.
Від занесены ў Чырвоную кнігу Азербайджана.
Зноскі
- Himantoglossum formosum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)