Мінога ўкраінская

(Пасля перасылкі з Lampetra mariae)

Мінога ўкраінская (Eudontomyzon mariae) — від непаразітычных міног, сустракаецца толькі ў прэснай вадзе.

Мінога ўкраінская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eudontomyzon mariae (Berg, 1931)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159737
NCBI  338475
EOL  215074

Апісанне правіць

Цела вугрападобнае, голае. Даўжыня 14-20, зрэдку да 23 см, маса да 17 г. Самкі, як правіла, некалькі таўшчэйшыя і масіўней за самцоў. Афарбоўка тулава шэрая, жывот святлейшы.

Усе зубы завостраныя: па краях верхняй губной пласцінкі размяшчаюцца 2 зубы, на ніжняй 5-9, па баках па 3-4 слабаразвітых, як правіла, адна-, радзей двухвяршынных. Па перыферыі прысмоктвальнай лейкі шмат дробных вонкавых губных зубоў, якія размешчаны радамі.

Пашырэне правіць

Шырока распаўсюджана ў рэках басейна Чорнага мора. Нйбольш вядомы від непаразітычных міног у Еўропе.

Сустракаецца ў басейнах Дуная, Нёмана, Днястра, Дняпра, Дона, Кубані, рэках чарнаморскага ўзбярэжжа паміж Наварасійскам і Батумі. Месцы рассялення: пераважна прытокі вялікіх рэк, участкі з праточнай чыстай вадой і пясчаным, часта заіленым, радзей з галечна-пясчаным дном.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Міногі ля нерастовай ямы

Палавой спеласці дасягае праз 6-7 мес. пасля метамарфоза. Да часу нерасту цела кароціцца. У Дняпры пераднераставыя асобіны маюць даўжыню 15,5-20,5 см, а тыя, што нерестуюць — ад 13,5 да 17,5 см. У большасці рэк нераст адбываецца ў красавіку-траўні, калі вада выграваецца да 11-16 °С. Размнажаюцца міногі на плыні, на невялікай глыбіні (каля 20 см). Грунт — пясок і галька. Самец робіць паглыбленне на дне дыяметрам 5-10 см, затым прысмоктваецца ротавай варонкай да патыліцы самкі і абвівае яе. У гэты момант адбываецца апладненне. Нераст звычайна бывае ў сонечнае надвор'е. Пладавітасць моцна адрозніваецца ў розных рэках, але ў цэлым вагаецца ад 2 да 7 тыс. ікрынак. Дыяметр іх ад 0,7 да 1,6 мм. Неўзабаве пасля адкладкі ікры вытворцы гінуць.

Лічынкі (пескарыйкі) пастаянна жывуць у глеіста-пясчаным грунце, у зацішных участках, сярод заіленых карчакоў, пад змытымі з берага кавалкамі дзірвана; сілкуюцца дыятомавымі водарасцямі і дэтрытам, дробнымі беспазваночнымі. Лічынкавы перыяд працягваецца 5-6 гадоў, пасля на працягу позняй восені і зімы лічынкі ператвараюцца ў дарослых асобін (метамарфоз займае каля 4-5 тыдняў). Падчас метамарфоза ў глотцы фармуецца коркавы цяж, які зачыняе праход у стрававод, кішэчнік значна атрафуецца. У дарослым стане мінога не харчуецца.

Промысел правіць

Лічынкі міногі ўкраінскай выкарыстоўваюцца рыбакамі пры лоўлі драпежных рыб як прынада.

Ахова правіць

Занесена ў Чырвоную кнігу Украіны і Расіі.

Літаратура правіць

Жукаў П. Мінога ўкраінская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.