Locusta migratoria — від прамакрылых з сямейства Acrididae.

Locusta migratoria
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Locusta migratoria


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  7004
EOL  494417

Паліфаг. Шкодзіць палявым, агародным, садовым, лясным, агароднінным, бахчавым, ягадным і розным тэхнічным культурам. Стадная форма мігруе на адлегласць да 300 км. Арэал ахоплівае шырокія тэрыторыі Еўропы, Азіі, Афрыкі. На гэтай тэрыторыі від утварае 7 падвідаў. У Расіі сустракаюцца два з іх, Locusta migratoria migratoria і Locusta migratoria rossica.

Апісанне правіць

Буйное насякомае, даўжыня цела самцоў ад 35 да 50 мм, у самак — ад 40 да 65 мм[1]. Даўжыня надкрыллеў самцоў 43-56 мм, самак 49 — 61 мм. Агульная афарбоўка вар'іруе. Звычайна яна зялёная, карычневая, жаўтлява-зялёная або шэрая. Надкрылы бліскучыя і выразна даўжэй канца брушка. Мандзібулы сіняга колеру. Крылы бясколерныя, акрамя слаба выяўленага дымчатага адцення і чорных жылак. Ніжняя частка ўнутранага боку задніх сцёгнаў карычняватая, сінявата-чорнага колеру. Заднія галёнкі жаўтлявай афарбоўкі, бэжавыя або чырвоныя. Пярэдняспінка дугападобна выгнутая ў адзіночных імага і седлападобная ў стайных, з выпуклым, прамым або злёгку увагнутым кілем.

Лічынкі розных фаз таксама адрозніваюцца — зялёнай афарбоўкай у адзіночных. У стайных яны шэрыя ў першага ўзросту пры скучванні, затым цямнеюць і становяцца аранжавымі з чорным на больш позніх лічынкавых стадыях.

Распаўсюджванне правіць

Арэал ахоплівае Еўропу, Малую Азію, Паўночную Афрыку, Паўночны Кітай, Карэю. Распаўсюджаны на поўдні Еўрапейскай часткі Расіі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, у Казахстане, у паўднёвай частцы Заходняй Сібіры.

Падвіды правіць

Да гэтага віду адносяцца 4 падвіды:

Зноскі

  1. 3. Архівавана 18 чэрвеня 2009.

Літаратура правіць

  • Бей-Биенко Г. Я. Руководство по учету саранчовых. — Ленинград: Упр. Службы учета Гос. ОБВ Наркозема СССР, 1932. 159 с.
  • Бей-Биенко Г. Я., Мищенко Л. Л. Саранчовые фауны СССР и сопредельных стран. Определители по фауне СССР, № 38, ч. 1, 2. — Москва — Ленинград: АН СССР, 1951. 668 с.
  • Долженко В. И. Вредные саранчовые: биология, средства и технология борьбы. — СПб.: ВИЗР, 2003. 216 с.
  • Долженко В. И., Наумович О. Н., Никулин А. А. Средства и технологии борьбы с вредными саранчовыми: Методические указания. — М.: *Росинформагротех, 2004. 56 с.
  • Столяров М. В. Стратегия и тактика борьбы со стадными саранчовыми. Защита и карантин растений, 2000, 10. — С. 17—19.
  • Мищенко Л. Л. Саранчовые (Catantopinae) (Фауна СССР. Насекомые прямокрылые. Т. 4, вып. 2). — Ленинград: АН СССР, 1952. 610 с.
  • Лачининский А. В., Сергеев М. Г., Чильдебаев М. К. и др. Саранчовые Казахстана, Средней Азии и сопредельных территорий. — Ларами: Международ. ассоц. прикл. акридологии и ун-т Вайоминга, 2002, 387 с.
  • Сергеев М. Г. Закономерности распространения прямокрылых насекомых Северной Азии. — Новосибирск: Наука, 1986. 238 с.
  • Цыпленков Е. П. Вредные саранчовые насекомые в СССР. — Ленинград: Колос, 1970. 272 с.

Спасылкі правіць