Losted

беларуская камп’ютарная гульня

«Losted»беларуская камп’ютарная гульня ў жанры сярэднявечнага RPG з выглядам ад трэцяй асобы з элементамі стэлс-экшэна, якая знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі студыяй «Sector13».[2] Сюжэтна гульня пра Полацкае княства XI стагоддзя, галоўны герой ― вучоны Блэйк Норман, чый эксперымент па стварэнні тэлепорта заканчваецца трапленнем у мінулае дзе яго чакаюць сустрэчы з гістарычнымі асобамі, бітвы з нячысцікамі з беларускіх казак і легенд.[3] Анонс гульні адбыўся ў афіцыйным «Twitter»-акаўнце распрацоўшчыка 28 лістапада 2022 года.[4] У цяперашні час гульня грунтуецца на «Unreal Engine 4», але ў будучыні распрацоўшчыкі плануюць перайсці на «Unreal Engine 5».[5]

Losted
Жанр камп’ютарная ролевая гульня[d]
Тэхнічныя даныя
Платформа Windows[1]
Гульнявы рухавічок Unreal Engine 4[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[1]
Мова інтэрфейсу беларуская
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]

Зноскі правіць

  1. а б Steam — 2003. Праверана 3 снежня 2022.
  2. Пилецкий, Борис. Разработчики из Беларуси представили Losted, средневековую RPG с видом от третьего лица (руск.). iXBT.games[ru] (28 лістапада 2022). Праверана 2 снежня 2022.
  3. Разработчики из Беларуси объявили о создании Losted — средневековой RPG с видом от третьего лица (руск.). DTF[ru] (28 лістапада 2022). Праверана 2 снежня 2022.
  4. Подобедова, Валентина. Белорусские разработчики выпустят историческую RPG — Losted (руск.). Игромания[ru] (28 лістапада 2022). Праверана 2 снежня 2022.
  5. Рудь, Дмитрий. Блейк Норман меняет профессию: средневековая ролевая игра Losted отправит сражаться с демонами из сказок и легенд Белоруссии (руск.). 3DNews[ru] (29 лістапада 2022). Праверана 2 снежня 2022.

Спасылкі правіць