Лубін мнагалісты

(Пасля перасылкі з Lupinus polyphyllus)

Лубін мнагалісты[3] (Lupinus polyphyllus) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Лубін мнагалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lupinus polyphyllus Lindl.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25921
NCBI  3874
EOL  704005
GRIN  t:22855
IPNI  504939-1
TPL  ild-8908

Распаўсюджанне правіць

Лубін мнагалісты родам з заходняй Паўночнай Амерыкі, ад паўднёвай Аляскі і Брытанскай Калумбіі на ўсход праз Альберту і заходні Ваёмінг да штатаў Юта і Каліфорнія. Звычайна расце ўздоўж ручаёў і рэк, аддаючы перавагу вільготным месцам жыхарства.

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з высокім (да 70 см) прамым і бароздавым, амаль голым, бліскучым сцяблом. Каранёвая сістэма стрыжневая, на каранях ёсць клубянькі з бактэрыямі, што здольныя засвойваць азот з паветра. Лісце пальчата-складанае, з 10-15 лісточкамі, на доўгіх хвосціках. Лісточкі складанага ліста ланцэтападобныя, каротказавостраныя, цэльнакрайнія, цёмна-зялёныя, зверху голыя, знізу прыціснута-дробнаваласістыя, па краі з цёмнымі вейчыкамі. Прылісткі шылападобныя, часта на 3/4 зрослыя з хвосцікамі, валасістыя, ападаюць.

Кветкі (у колькасці 50-80) сабраны ў доўгія верхавінныя гронкі (да 50 см даўжынёй). Чашачка двухгубая, з суцэльнымі або дробназубчастымі долямі. Вяночак матыльковы, у тры разы даўжэй чашачкі, сіні, радзей чырвоны. Човен дзюбападобна выгнуты. Тычынак 10, зрослых паміж сабой тычынкавымі ніткамі, утвараючы так званую тычынкавую трубку, усярэдзіне якой знаходзіцца слупок. Завязь верхняя. Формула кветкі:  .

Боб — падоўжаны, вузкі, пляскаты, чорны, густаваласісты, двухстворкавы, паміж насенінамі ёсць папярочныя перагародкі. Цвіце ў маі-ліпені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі правіць