Manduca jasminearum — від матылёў з сямейства бражнікі Sphingidae, распаўсюджаны на тэрыторыі ЗША.

Manduca jasminearum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Manduca jasminearum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936094
NCBI  691585
EOL  506133

Апісанне правіць

Імага правіць

 
Manduca jasminearum. Ніжні бок крылаў

Размах пярэдніх крылаў 84-105 мм. Верхні бок пярэдніх крылаў — ад шэрага да шаравата-карычневага з чорнай лініяй, якая праходзіць ад сярэдзіны рабра да сярэдзіны вонкавага краю; лінія можа быць разарвана каля краю. Вакол ячэйкі ёсць трохі карычневага. Ніжні бок задніх крылаў — у асноўным чорны, з шэрым напыленнем па ніжнім краі.

Біялогія правіць

Развіваецца ў двух пакаленнях за год. Матылі лётаюць з мая па верасень, харчуюцца нектарам. Вусені харчуюцца на дрэвах роду ясень (Fraxinus), але могуць таксама харчавацца на бэз Syringa і вяз (Ulmus).

Арэал правіць

M. jasminearum сустракаецца ў ЗША ад Місісіпі да Атлантычнага акіяна, найбольш часта-на паўночным усходзе ЗША[1].

Гісторыя вывучэння правіць

Від быў упершыню апісаны французскім энтамолагам Феліксам Эдуардам Герэн-Меневілем у 1832 годзе і названы Sphinx jasminearum[2]. У 1971 годзе таксон быў пераведзены ў род Manduca[3].

Сінонімы правіць

 
Macrosila rotundata = Manduca jasminearum (1894).
  • Sphinx jasminearum Guérin-Méneville, 1832 Базіёнім.
  • Macrosila rotundata Rothschild, 1894[4]

Зноскі

  1. Silkmoths. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2018. Праверана 10 снежня 2018.
  2. Guérin-Méneville, [1832]; Icon. Règne anim. Cuvier 3 (Insectes): 494, pl. 84, f. 1
  3. Manduca jasminearum (Guérin-Méneville, 1832). Sphingidae Taxonomic Inventory. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  4. Rothschild, 1894; Novit. Zool. 1 (1): 90, pl. 7, f. 17

Спасылкі правіць