MAPS.ME (ранейшая назва — MapsWithMe, Карты са мной) — набор бясплатных праграм для мабільных прылад на аснове свабоднай геаграфічнай карты OpenStreetMap. З 2014 па 2020 г. MAPS.ME належаў VK і развіваўся ў межах яе міжнароднага праекта My.com. У 2020 годзе MAPS.ME быў прададзены плацёжнаму сэрвісу Daegu Limited, што прывяло да значных змен у праграме. У выніку яго былыя заснавальнікі Аляксандр Борсук і Віктар Гавака стварылі Organic Maps - форк з адкрытым зыходным кодам без рэкламы і трэкінгу карыстальнікаў.

Maps.me
Выява лагатыпа
Тып Афлайн картаграфія
Аўтар Юрый Мельнічак, Аляксандр Борсук, Віктар Гавака
Распрацоўшчык Daegu Limited
Напісана на C++[1], Objective-C і Java
Аперацыйная сістэма iOS 6.0 або навейшая,
Android 2.2 або навейшая,
Windows Phone 8.0 або навейшая
Першы выпуск 6 кастрычніка 2010 года
Апошняя версія 12.0.1
Ліцэнзія Freeware
Сайт maps.me
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Функцыянальнасць правіць

Праграмы MAPS.ME даступныя на платформах iOS, Android (уключаючы зборкі для планшэтаў Amazon Kindle Fire) і Blackberry. Перад пачаткам працы праграма загружае карты горада ці краіны з усімі аб'ектамі ў памяць прылады і застаецца цалкам функцыянальнай без падключэння да інтэрнэту.

Праграма ўмее арыентавацца па GPS, будаваць маршруты для аўтамабіляў і пешаходаў (у тым ліку, паміж рознымі рэгіёнамі і краінамі), праводзіць пошук па аб'ектах, экспартаваць і імпартаваць даныя ў фармаце KML, а таксама прадастаўляць падрабязную інфармацыю аб установах на карце.

Магчымасць работы з картамі без падключэння да сеткі і высокая дакладнасць і падрабязнасць створаных карыстальнікамі карт забяспечылі MAPS.ME вялікую папулярнасць. Па выніках 2014 сэрвіс увайшоў у лік лепшых праграм крамы Google Play і топ-25 Hi-Tech@Mail.Ru. Сэрвіс адзначыўся ў рэйтынгах лепшых праграм для падарожнікаў Huffington Post і PC Magazine.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. The maps_me Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.

Спасылкі правіць