Marmaronetta angustirostris — птушка сямейства качыных (Anatidae).

Marmaronetta angustirostris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marmaronetta angustirostris (Menetries, 1832)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553925
NCBI  75875
EOL  45513546
FW  369509
Marmaronetta angustirostris

Агульная характарыстыка правіць

Птушка трохі драбней Anas formosa, маса гэтай качкі складае 400—600 г. Апярэнне самца і самкі шаравата-бурае са светлымі плямкамі.

Распаўсюджанне правіць

 
Паштовая марка Узбекістана

Від распаўсюджаны ад Іспаніі да Цэнтральнай Азіі. Агульная колькасць гэтых качак ацэньваецца ў 50-55 тысяч[1]. У Расіі, як мяркуецца, гэты від сустракаўся ў Прыкаспіі і дэльце Волгі (да 1920 года нават гнездаваўся). Аднак пасля 1984 года ніводнай сустрэчы з гэтымі качкамі ў межах Расіі зафіксавана не было. Зімоўкі віду знаходзяцца ў Паўночнай Афрыцы, Іране, Іраку, Пакістане і паўночнай Індыі. Ахоўваецца ў Гірканскім нацыянальным парку, Барсакельмескім запаведніку, Якуцкім заапарку, Парку дзікай прыроды імя Дарэла, нацыянальным парку Ішкель.

Лад жыцця правіць

Ціхія, даверлівыя і маларухомыя птушкі. Яны плаваюць, даволі глыбока пагрузіўшыся ў ваду і, прыпадняўшы ўгору хвост, добра ныраюць. Часта садзяцца на дрэвы. Засяляе парослыя трыснягом невялікія азёры, салёныя і прэсныя, з хмызнякамі і дрэвамі па берагах. Гняздуецца на зямлі і на дрэвах, у дуплах або ў гнёздах іншых птушак. У кладцы ад 7 да 12 яек. На зімоўцы сустракаецца на буйных вадаёмах.

Харчаванне правіць

Харчуецца пераважна дробнымі бесхрыбтовымі, якія жывуць ля вады і на плыткаводдзі.

Прычыны скарачэння колькасці правіць

Галоўнай прычынай няўхільнага скарачэння колькасці віду з'яўляецца паляванне і знішчэнне натуральнага асяроддзя іх пражывання — дробных зарослых расліннасцю вадаёмаў[1].

Зноскі

  1. а б Marmaronetta angustirostris: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСОП (англ.)12 лютага 2015

Літаратура правіць

  • Красная книга Рф М.: АСТ 2001
  • Жизнь животных т.6 Птицы М.: Просвещение 1986

Спасылкі правіць