Marmota menzbieriгрызун сямейства вавёркавых. Від названы ў гонар рускага заолага М.А. Мензбіра.

Marmota menzbieri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marmota menzbieri Kashkarov, 1925

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 12827

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632384
NCBI  93164
EOL  312032

Вобласць распаўсюджання незвычайна малая і ахоплівае толькі захад Цянь-Шаня.

Marmota menzbieri пры даўжыні цела ад 40 да 45 см і сярэдняй вазе 2,5 кг з'яўляецца самым маленькім відам суркоў. Асобныя буйныя асобіны Marmota himalayana могуць насупраць мець даўжыню да 70 см і дасягаць вагі да 9 кг.

У Marmota menzbieri вельмі маленькая вобласць распаўсюджвання ў параўнанні з іншымі відамі суркоў. Яны селяцца на стромкіх схілах з густым і добра сфармаваным раслінным покрывам[1].

Класіфікаваны як самастойны від з-за сваёй нязначнай велічыні, свайго характэрнага колеру поўсці, свайго характэрнага прызыву, які адрозніваецца ад прызыву іншых суркоў, а таксама выразна інакш пабудаванага бакулюма (ён амаль прамы і не мае на канцы пашырэння)[2].

Зноскі

  1. Bibikov, с. 31
  2. Bibikov, с. 52

Літаратура правіць

  • Dimitrij I. Bibikow: Die Murmeltiere der Welt. Westarp 1996. ISBN 3-89432-426-0
  • Monika Preleuthner, Gerhard Aubrecht (Hrsg): Murmeltiere, Stapfia 63, Oberösterreichisches Landesmuseum, Linz 1999, ISBN 3-85474-044-1