Mart Inn
ЗТАА «Mart Inn» (вымаўляецца Ма́рт Ін[1]) — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія належаць кіпрскім фірмам «Mart Inn Food Ltd.» і «Glera Ltd» (уласнікі — літоўскія прадпрымальнікі Гінтарас і Міндаўгас Марцінкявічусы)[2].
Mart Inn | |
---|---|
Тып | ЗТАА |
Размяшчэнне | 220092 Мінск, пр. Пушкіна, 37 оф. 8 |
Галіна | рознічны гандаль |
Матчына кампанія | «Mart Inn Food Ltd.», «Glera Ltd» |
Сайт | martinn.by |
Першая крама «Mart Inn» была адчынена ў Мінску ў 2012 годзе[3]. У пачатку 2015 года дзейнічала 30 крамаў у 15 гарадах Беларусі: Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Ваўкавыску, Гомелі, Жодзіне, Івацэвічах, Калінкавічах, Лідзе, Мазыры, Мінску, Пружанах, Рэчыцы, Салігорску, Смаргоні[4].
Ва ўсіх крамах сеткі ад стварэння шыльды, абвесткі, рэкламныя буклеты, касавыя квіткі і іншая друкаваная прадукцыя, за выключэннем цэннікаў на тавары, друкуецца па-беларуску[5][6][7][8].
Зноскі
- ↑ Аксана Рудовіч.. Сетка прадуктовых крамаў перайшла на беларускую мову . Эканоміка. Наша Ніва (12 кастрычніка 2013). Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ Магазин литовской сети Mart Inn открылся в Бресте (руск.)(недаступная спасылка). Ежедневник (28 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2013. Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ Акционеры «Maxima» открыли первый магазин в Беларуси под брендом «Mart Inn» (руск.). Ассистанс Хэлс (21 жніўня 2012). Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ Сетка магазінаў(недаступная спасылка). Кантакты. Mart Inn. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2015. Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ Павел Юшкевіч.. У пошуках мовы . Главное. Заря (21 лютага 2014). Праверана 8 лютага 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ Марына Яўсейчык.. ТОП-7 менскіх крамаў з беларускай мовай . Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода» (14 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ Беларуская мова робіць адрознымі ад канкурэнтаў . Бобруйский курьер (11 снежня 2013). Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ Па-беларуску: сетка крамаў Mart Inn . Labadzenka.by. Глеб Лабадзенка (10 жніўня 2014). Праверана 8 лютага 2015.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйная старонка(недаступная спасылка) (бел.) (руск.)
- Старонка УКантакце