Melia azedarach — драўняная расліна, якая расце ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Аўстраліі; від роду Melia сямейства Мелиевые. Шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах.

Melia azedarach
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melia azedarach L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29024
NCBI  155640
EOL  581918
GRIN  t:23936
IPNI  578949-1
TPL  kew-2505106

Від быў апісаны Карлам Лінеем па ўзорах, прывезеных яму, хутчэй за ўсё, з Сірыі. Тыпавы асобнік знаходзіцца ў Лондане[3].

Назва правіць

 

Карл Ліней у якасці відавага эпітэта для лацінскай назвы віду узяў арабскую назву гэтага дрэва, якое ў сваіх працах паказваў Ібн Сіна[4].

Біялагічнае апісанне правіць

Лістападнае дрэва 15-18 м вышынёй, з шырокай разгалістай кронай.

Лісце складанае тройчынепарнаперыстае, 25-80 см даўжынёй, складаецца з 3-12 ланцэтападобных дробназубчастых лісточкаў.

Кветкі ліловыя, сабраны ў мяцёлкі.

Плады — сакавітыя светла-жоўтыя шарападобныя касцянкі, якія застаюцца на дрэве ўсю зіму.

Хімічны склад правіць

Расліна багата алалкоідамі; у кары змяшчаецца маргазін, у пладах — азадарын, у лісці — параізін. Насенне расліны ўтрымлівае 40-60 % тлустага алею. Яно горкае на смак, паколькі змяшчае 0,1 % горкага рэчывы — маргаспікрына.

Выкарыстанне правіць

Водны адвар кары ўжываецца як гарачкапаніжальны і супрацьгліставы сродак. Водны настой або адвар пладоў ужываецца ў выглядзе прымочкі пры праказе. Водны настой лісця валодае інсектыцыднымі ўласцівасцямі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Линчевский 1949, с. 245.
  4. Линчевский 1949, с. 244.

Спасылкі правіць

  • Мелия азедарах: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)