Аднацветка
Аднацветка[3] (Moneses) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae) (паводле іншай класіфікацыі — грушанкавых (Pyrolaceae)).
Аднацветка | |||||||||||||||||
![]() Аднацветка аднакветная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Moneses Salisb. ex Gray, 1821 | |||||||||||||||||
Адзіны від | |||||||||||||||||
Moneses uniflora — Аднацветка аднакветная
| |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьВядомы 1 від — аднацветка аднакветная (або аднакветкавая[3]) (Moneses uniflora).
Вышыня расліны 5—17 см. Карэнішча паўзучае. Сцябло голае, тонкарабрыстае, лісце супраціўнае, чаранковае, круглавата-яйцападобнае з клінападобнай асновай, скучанае ў ніжняй частцы сцябла. Кветкі адзіночныя, 5-пялёсткавыя, буйныя, белыя, духмяныя, у пачатку цвіцення паніклыя на верхавінках кветаносаў, Плод — шарападобная гладкая шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Арэал і экалогія
правіцьАднацветка аднакветная пашырана ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я: у таежнай зоне. На тэрыторыі Беларусі — пераважна ў паўночных раёнах. Расце ў яловых і хваёвых лясах (імшыстых і чарнічных), на купінах нізінных і пераходных балот.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Сімановіч Л. Г. Аднацве́тка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 39. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Одноцветка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)