Молі-малюткі

(Пасля перасылкі з Nepticulidae)

Молі-малюткі (Nepticulidae) — сямейства матылькоў. Выкапнёвыя рэшткі (характэрныя міны на лісці) вядомыя, пачынаючы з мелавога перыяду.

Молі-малюткі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nepticulidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118745
NCBI  58822
EOL  872
FW  233364
Вусень Stigmella aceris у міне
Плямападобная міна Ectoedemia albifasciella

Апісанне правіць

Вельмі дробныя або дробныя матылі. Да гэтага сямейства адносяцца самыя дробныя з лускакрылых з размахам крылаў каля 3 мм. Размах крылаў 2,8—7 мм, рэдка да 12,5 мм. Ротавы апарат развіты слаба. Сківічныя шчупікі заўсёды 5-членікавыя, у натуральным становішчы выгнутыя, збліжаныя. Галава пакрыта ўскудлачанымі лускавінкамі, першы членік вусікаў пляскаты і пашыраны, у спакоі прыкрывае вочы. Губныя (лабіяльныя) шчупікі карацей сківічных, амаль заўсёды 3-членікавыя. Вочы круглявыя, вельмі вялікія. Вочкі адсутнічаюць. Ззаду вусікаў каля вачэй, маецца пара моцна склератызаваных грудкоў. Вусікі ніткападобныя.

Пярэднія крылы аднатонныя, плямістыя, з перавязямі. Часта плямы, палосы або ўсе крыло бліскучыя, з рознымі адценнямі металічнага адліву. Заднія крылы ў розных відаў адрозніваюцца інтэнсіўнасцю і адценнем афарбоўкі. Махры доўгія, бліскучыя. Часам маюцца андраканіяльныя лускавінкі рознай формы. Жылкаванне моцна рэдукавана. У палавой сістэме самак, як і ў іншых не-дытрызных лускакрылых, капуляцыйная адтуліна злучана з яйкавыводнай.

Вусені вядуць мінуючы спосаб жыцця, робяць змеяпадобныя, змея-плямападобныя і плямападобныя міны на лісці дрэў, некаторыя віды — у сцеблах і пладах. Сустракаюцца на раслінах больш за 30 батанічных сямействаў 20 надпарадкаў. На відавым узроўні вельмі моцна выказана стэнафагія. Монафагі складаюць каля 70—80 % ад усіх даследаваных відаў сусветнай фаўны. Многія віды трафічна звязаныя з культурнымі пладовымі і з’яўляюцца сур’ёзнымі шкоднікамі, астатнія могуць быць аднесены да ліку патэнцыйных шкоднікаў.

Арэал правіць

Распаўсюджанне сусветнае (у Палеарктыцы 11 родаў і каля 350 відаў).

Падсямействы і роды правіць

884 відаў (862[1]+22 віды[2]), у тым ліку буйнейшы род Stigmella (428+22 = 450 відаў)[1][2][3][4].

Pectinivalvinae

Nepticulinae

Incertae sedis (падсямейства невядома)

Зноскі

  1. а б в г д е van Nieukerken, E.J., Doorenweerd, C., Hoare, R.J.B. & Davis, D.R. 2016. Revised classification and catalogue of global Nepticulidae and Opostegidae (Lepidoptera, Nepticuloidea). ZooKeys 628: 65—246. doi: 10.3897/zookeys.628.9799.
  2. а б Jonas R. STONIS, Arūnas DIŠKUS, Andrius REMEIKIS, Virginijus GERULAITIS, Ole KARSHOLT. Leaf-mining Nepticulidae (Lepidoptera) from record high altitudes: documenting an entire new fauna in the Andean páramo and puna(англ.) // Zootaxa : Часопіс. — Auckland, New Zealand: Magnolia Press, 2016. — Vol. 4181. — № 1. — P. 1—94. — ISSN 1175-5326. (апісанне яшчэ 22 новых відаў: 862+22=884 відаў Nepticulidae)
  3. Diškus Arūnas, Puplesis Rimantas. 2003. Catalogue of the World Nepticuloidea & Tischerioidea. 318—436 pp. In: Puplesis, R., Diškus A. The Nepticuloidea & Tischerioidea (Lepidoptera) — a global review, with strategic regional revisions (in Lithuanian and English). — Lututė Publishers, Kaunas, 2003. — 512 pp. ISBN 9955-575-09-3
  4. Erik J van Nieukerken, Camiel Doorenweerd, Kenji Nishida, Chris Snyers. New taxa, including three new genera show uniqueness of Neotropical Nepticulidae (Lepidoptera)(англ.) // ZooKeys : Часопіс. — Sofia: Pensoft Publishers, 2016. — Vol. 628. — P. 1-63. — ISSN 1313-2970. — DOI:10.3897/zookeys.628.9805(31 Oct 2016)

Літаратура правіць

  • Davis, D. R. (1999). The Monotrysian Heteroneura. Ch. 6, pp. 65–90 in Kristensen, N. P. (Ed.). Lepidoptera, Moths and Butterflies. Volume 1: Evolution, Systematics, and Biogeography. Handbuch der Zoologie. Eine Naturgeschichte der Stämme des Tierreiches / Handbook of Zoology. A Natural History of the phyla of the Animal Kingdom. Band / Volume IV Arthropoda: Insecta Teilband / Part 35: 491 pp. Walter de Gruyter, Berlin, New York.
  • Hoare, R. J. B. (2000). A new genus of primitive Nepticulidae (Lepidoptera) from eastern Australia, with a revised diagnosis of nepticulid subfamilies. Zoological Journal of the Linnean Society, 128(3): 289—317.
  • Labandeira, C. C., Dilcher, D. L., Davis, D. R. and Wagner, D. L. 1994. Ninety-Seven Million Years of Angiosperm-Insect Association: Paleobiological Insights into the Meaning of Coevolution. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America, 91(25): 12278-12282.
  • Puplesis, R., Diskus, A., Robinson, G. S. and Onore, G. (2002). A review and checklist of the Neotropical Nepticulidae (Lepidoptera). Bulletin of The Natural History Museum. Entomology Series, 71: 59-76.
  • Scoble, M. J. (1983). A revised cladistic classification of the Nepticulidae (Lepidoptera) with descriptions of new taxa mainly from South Africa. Monographs of the Transvaal Museum.