Nettapus auritus — птушка сямейства качыных.

Nettapus auritus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nettapus auritus (Boddaert, 1783)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175240
NCBI  658922
EOL  1048533

Апісанне правіць

Даўжыня 30-33 см, маса 260—285 г. Спіна і хвост цёмна-зялёныя, крылы цёмныя з белымі люстэркамі, жывот белае, бакі, грудзі ярка-рудыя. Ногі вельмі кароткія, цёмныя. На галаве і шыі ў самца развіты прыгожы чорна-бела-зялёны малюнак, дзюба жоўтая. У самкі галава і шыя светлыя з бураватымі рыскамі, дзюба аліўкавая. Радужына цёмная.

Арэал правіць

Насяляе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары і на Мадагаскары, трымаецца на вадаёмах розных тыпаў. Сілкуецца воднымі раслінамі і бесхрыбтовымі.

Размнажэнне правіць

Аселы від. Перыяд размнажэння не залежыць ад сезону года. У кладцы 6-12 яек, наседжванне — 23-24 дня. Пухавікі чорна-белыя.