Oecophoridaeсямейства молепадобных матылькоў, якое ўключае ў сябе больш чым 7000 відаў.

Oecophoridae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oecophoridae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118701
NCBI  57992
EOL  877
FW  134738

Апісанне правіць

Матылькі невялікія, з размахам крылаў 8-20 мм, радзей да 30 мм. Крылы адносна шырокія, афарбоўка разнастайная ад яркай са складаным малюнкам да сціплай, аднатоннай. У нешматлікіх відаў самкі з рэдукаванымі крыламі Максілярныя шчупікі вельмі маленькія, непрыкметныя. Ніжнягубныя шчупікі звычайна добра развітыя, 3-членікавыя, дугападобна выгнутыя ўверх, радзей прамыя. Пярэднія крылы з 13 жылкамі, рэдка з 12. Заднія крылы з 10 жылкамі, акрамя роду Endrosis, віды якога маюць 9 жылак.

Матылі лётаюць у прыцемках і ноччу, і толькі нешматлікія віды актыўныя днём. Большасць прадстаўнікоў сямейства сустракаюцца ў лясах, асабліва шыракалістых, прадстаўнікі шэрагу падсямействаў аддаюць перавагу стэпам і паўпустыням. Як правіла, у год развіваецца толькі 1 пакаленне.

Вусені вядуць схаваны спосаб жыцця, харчуючыся адмерлай драўнінай і лубам пад карой старых дрэў, лішайнікамі або расліннымі рэшткамі ў лясной падсцілцы. Прадстаўнікі шэрагу падсямействаў харчуюцца зялёным лісцем драўняна-кустовых і травяністых раслін.

Падсямействы правіць

Падсямемейства Depressariinae, якое разглядалася раней раней у складзе Oecophoridae, нядаўна выдзелена ў асобнае сямейства[1].

Зноскі

  1. (Синев, 1992)

Літаратура правіць

  • N. P. Kristensen: Lepidoptera, Moths and Butterflies, 1: Evolution, Systematics, and Biogeography. Handbuch der Zoologie 4 (35) S. 405, — Walter de Gruyter. Berlin, New York 2003, ISBN 3-11-015704-7.