Oenanthe crocata — травяністая расліна сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Расце ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі, а таксама ў трапічных рэгіёнах Афрыкі.

Oenanthe crocata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenanthe crocata L., 1753[3]

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  254044
EOL  31018550
GRIN  t:406697
IPNI  845253-1
TPL  kew-2391320

Расліна малагадовая, часта жыве не больш двух гадоў. Травяністае сцябло дасягае 120 см у вышыню, вузлаватае ўнізе і гладкае ў верхняй частцы. Каранёвая сістэма магутная і разгалінаваная, прыстасаваная для росту на багністых мясцовасцях.

Таксічнасць правіць

Як і некаторыя іншыя віды роду Oenanthe утрымлівае вельмі моцныя нейратаксіны. Даследаванні паказалі, што гліколь энантатаксін аказваецца больш таксічным для мышэй, чым цыкутатаксін — асноўнае атрутнае рэчыва, якое змяшчаецца ў цыкуце ядавітай (Cicuta virosa). ЛД50 для мышэй — менш за 1 мг / кг. Таксама ў расліне ўтрымліваюцца параўнальна слаба атрутныя спірт энантэтол і кетон энантэтон, у той час як у цыкуце кетонавага яду не выяўлена[4].

Першы сімптом атручвання — ірвота, затым могуць рушыць услед галюцынацыі, канвульсіі, пачашчэнне дыхання, трызм, цягліцавыя спазмы, пры цяжкіх атручваннях — рабдаміёліз, праз некалькі гадзін магчымы лятальны зыход.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Sp. pl. 1:254. 1753
  4. Hopkins, P.M.; Ellis, F.R. Hyperthermic and Hypermetabolic Disorders. — Cambridge, New York, 1996. — P. 253. — 286 p. — ISBN 0-521-44381-4.

Спасылкі правіць