Oplopanax elatus — від раслін роду заманіха (Oplopanax) сямейства Араліевыя (Araliaceae)[3].

Oplopanax elatus
Oplopanax elatus spring.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oplopanax elatus (Nakai) Nakai, 1927

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  228659
NCBI  228659
EOL  1153772
GRIN  t:315195
IPNI  91130-1
TPL  kew-141936

Батанічнае апісаннеПравіць

Нізкі калючы куст вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, з доўгім паўзучым карэнішчам[3]. Галінкі тонкія, доўгія і ломкія. Сцябло прамое, мала галінаванае, членістае[3]. Маладыя каранёвыя парасткі (двух-трох гадоў) багата пакрытыя ігольчастымі ломкімі шыпамі[3].

Лісце светла-зялёнае, буйное (да 35 см у папярочніку) з доўгімі полымі ўнутры хвосцікамі, па краі востразубчастае, неглыбока пяціпальцавае[3]. Паверхня ліста і хвосціка калючая.

Кветкі дробныя, несамастойныя, зелянявага або зелянява-жоўтага колеру, сабраныя ў гронкападобную пазушную мяцёлку[3]. Усё суквецце пакрыта іржавымі валасінкамі.

Плады мясістыя, сакавітыя, даўжынёй ад 5 да 12 мм, чырвоныя[3].

Расце ў змешаных лясах, узлесках, гарах, высечках.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняПравіць

З'яўляецца эндэмікам Прыморскага краю, расце толькі на яго поўдні. Па-за Расіі сустракаецца на Карэйскі паўвостраў Карэйскім паўвостраве.

Расце ў высакагорных ялова-піхтавых, піхтавых і бярозавых лясах.

Медыцынскае прымяненнеПравіць

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць карэнішча з каранямі (лац.: Rhizoma cum radicibus Echinopanacis)[3], якія збіраюць восенню пасля вегетацыі, старанна чысцяць ад зямлі, разразаюць на кавалкі да 35 см і сушаць[3]. Тэрмін прыдатнасці сыравіны 3 гады[4].

Настойка Oplopanax elatus, па дзеянні блізкая да настойкі жэньшэню, ужываецца як стымулюючы сродак пры розных формах астэніі, дэпрэсіі, гіпатаніі.

Асноўныя біялагічна актыўныя рэчывы — сапаніны: эхіноксазіды, лігнаны, эфірны алей, кумарыны, флаваноіды[3][4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 3,8 3,9 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Заманиха // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 50-51. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. 4,0 4,1 Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 189. — ISBN 5-06-000085-0.

СпасылкіПравіць

  • Заманиха высокая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)