Ягуар

(Пасля перасылкі з Panthera onca)

Ягуа́р (Panthera onca) — трэці паводле памераў у свеце і самы вялікі ў Амерыцы прадстаўнік сямейства каціных.

Ягуар
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panthera onca Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Panthera onca onca
  • Panthera onca arizonensis
  • Panthera onca centralis
  • Panthera onca goldmani
  • Panthera onca hernandesii
  • Panthera onca palustris
  • Panthera onca paraguensis
  • Panthera onca peruvianus
  • Panthera onca veracrucis
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180593
NCBI  9690
EOL  328606
FW  49735

Даўжыня цела без хваста 1,1 — 1,9 м, хвост 45 — 75 см, маса 36 — 113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.

Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амерыкі да поўначы Аргенціны. Асноўныя месцы распаўсюджання — трапічныя лясы і рэдкалессі.

Спосаб жыцця ягуараў адзіночны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы палявання наступаюць пасля заходу сонца і на досвітку.

Асноўная яго здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, змей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы метад палявання — засада ў высокай траве ці на дрэве.

Самка нараджае 2-4 кацянят. У няволі ягуар дажывае да 22-25 гадоў.