Ружовы пелікан

(Пасля перасылкі з Pelecanus onocrotalus)

Ружовы пелікан (Pelecanus onocrotalus) — буйная вадаплаўная птушка сямейства пеліканавых.

Ружовы пелікан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pelecanus onocrotalus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174693
NCBI  36301
EOL  1049382

Знешні выгляд правіць

Вялікая, нязграбная птушка, з белым цялеснага адцення апярэннем і чорнымі канцамі крылаў.

  • Даўжыня цела самцоў да 175 см.
  • Размах крылаў — да 360 см.
  • Даўжыня крыла ў самцоў 66,5-77 см, у самак 58,6-78 см.
  • Вага самцоў — 5,5-15 кг, самак — 5,1-10 кг.
  • Хвост амаль прамы, з 24 рулявых пёраў. Даўжыня хваста самцоў 15-23 см, самак 13-20,5 см.
  • Апярэнне рэдкае, шчыльна прылягае да цела.
  • Дзюба доўгая, сплошчаная, заканчваецца загнутым ўніз кручком. Даўжыня дзюбы самцоў 35-47,1 см, самак 28,9 — 46 см.
  • Даўжыня цэўкі самцоў 12-18,5 см, самак 10-16,5 см.
  • Шыя доўгая.
  • Гарлавы мяшок вялікі, моцна расцягваецца.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны, уключае Балканы, Чорнае і Каспійскае моры, Аральскае возера (Казахстан), Блізкі Усход, некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Азіі, Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Насяляе кантынентальныя вадаёмы з берагамі, якія зараслі трыснягом і кустамі, асабліва імкнуцца да рачных дэльт.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Нерэгулярна залятае ў розныя еўрапейскія краіны (Іспанію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Мальту, Беларусь, Венгрыю, Расію — наваколле Сант-Пецярбурга).

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуе калоніямі. Гняздо — утаптаная куча з сухой надводнай расліннасці (галоўным чынам трыснягу), а таксама сухой травы, дыяметр — 1,5-3,0 м.

 
Яйцо Pelecanus onocrotalus

Яйкі (2-4) падоўжаныя, амаль эліптычныя; белыя з мазкамі вапны. Памеры: 89 х 57 мм.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X