Хрупляўнік вялікі
(Пасля перасылкі з Polycnemum majus)
Хрупляўнік вялікі (Polycnemum majus) — від раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы) і ў Заходняй Азіі.
Хрупляўнік вялікі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Polycnemum majus | |||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Аднагадовая травяністая расліна 10-30 см вышынёй. Сцёблы ад аснавання галінастыя. Лісты трохграневыя, вострыя, 10-20 мм даўжынёй (на скарочаных галінах — 5-10 мм). Прыкветак у 1.5 — 2 разы даўжэй яйкападобных лісточкаў калякветніка. Насенне даўгавата-авальнае, 1.5-2 мм даўжынёй, 1-1.5 мм шырынёй. 2n = 54.
Распаўсюджанне правіць
Распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы) і ў Заходняй Азіі (Турцыя, Арменія, Грузія, Казахстан, Кіргізстан); інтрадукаваны ў Ілінойсе, Нью-Ёрку, Антарыа[3][4][5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ plantsoftheworldonline.org . Архівавана з першакрыніцы 30 жовтня 2020. (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)