Pomacanthidae — сямейства марскіх прамянёвапёрых рыб з атраду акунепадобных (Perciformes). Валодаюць яркай, стракатай афарбоўкай. Раней лічыліся падсямействам Chaetodontidae, аднак на працягу часу было выяўлена столькі марфалагічных адрозненняў, што іх вылучылі ў асобнае сямейства. Налічваюць звыш 85 відаў.

Pomacanthidae

Pomacanthus xanthometopon
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pomacanthidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553237
NCBI  30862
EOL  5260
FW  266308

Выгляд правіць

Акрамя яркай афарбоўкі, адрозніваюцца плоскім целаскладам і высокай спіной. Характэрным для гэтага сямейства з'яўляецца магутны, накіраваны назад шып, які знаходзіцца на ніжнім баку жабраў і адрозніваецца па афарбоўцы ад астатняга цела. Гэты шып з'яўляецца самай надзейнай адметнай прыкметай ад Chaetodontidae, выгляд якіх вельмі падобны, але ў якіх ён цалкам адсутнічае. Даўжыня складае ад 6 да 60 см. Маладыя рыбіны часта афарбаваныя кардынальна іншым чынам, чым дарослыя асобіны. Яны могуць жыць у арэале дарослых рыб, якія іх не гоняць. У цэлым, аднак, прадстаўнікі сямейства праяўляюць агрэсіўныя паводзіны ў адносінах да суродзічаў. Адрозненне ў афарбоўцы настолькі вялікае, што маладых асобін раней лічылі асобнымі відамі.

Распаўсюджанне правіць

Жывуць у трапічных шыротах усіх сусветных мораў. Дзевяць відаў сустракаюцца ў Атлантычным акіяне, астатнія ў Індыйскім і Ціхім акіяне. Гэтыя рыбы аддаюць перавагу жыццю паблізу каралавых рыфаў.

Харчаванне правіць

Вельмі разнастайныя стратэгіі па харчаванні. Некаторыя з іх ўсяедныя і іх ежа ўяўляе сабой шырокую палітру ад водарасцяў да дробных жывёл. Іншыя харчуюцца толькі губкамі і водарасцямі. Прадстаўнікі роду Apolemichthys харчуюцца выключна губкамі, Genicanthus — зоапланктонам, Centropyge — водарасцямі. Маладыя асобіны, а таксама і дарослыя ў некаторых рэгіёнах, да прыкладу каля Галапагоскіх астравоў, чысцяць больш буйных рыб, ядучы паразітаў з іх лускі.

Паводзіны правіць

Жывуць, як правіла, парамі або ў невялікіх гарэмных групах, якія складаюцца з аднаго самца і некалькіх самак. На рыфах у іх выразныя арэалы, якія яны абараняюць ад супернікаў. У буйных прадстаўнікоў сямейства памер арэалаў можа складаць звыш 1000 м², у карлікавых яны могуць складаць толькі адну каралавую калонію. У дачыненні да суродзічаў-супернікаў дзейнічаюць энергічна і агрэсіўна. Прадстаўнікі роду Pomacanthus выдаюць пры гэтым гучныя гукі-шчолканні.

Класіфікацыя правіць

У сямействе 8 родаў з 90 відамі[1]:

Зноскі

  1. FishBase: SpeciesList of Pomacanthidae